З самай раніцы ў Шклове кіпіць работа - нягледзячы на дождж, практычна ўвесь горад выйшаў на рэспубліканскі суботнік. Прыбіраюць лістоту на вуліцах і ў парку, прыводзяць у парадак дваровыя тэрыторыі і месцы масавага адпачынку людзей. Самая пільная ўвага - мемарыялам і памятным мясцінам.