Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны віншуюць гэтымі днямі ў кожным кутку Беларусі. 9 Мая - асаблівая дата, у першую чаргу для тых, хто прайшоў франтавымі дарогамі. І каб гэтае свята ветэраны сустрэлі са шчаслівымі вачыма, у госці прыходзяць прадстаўнікі ўлады, прадпрыемстваў, моладзь з падарункамі і цёплымі пажаданнямі, бо клопат і ўвага для ветэранаў - самае каштоўнае.