Рэспубліканская кантрольная работа для 11-класнікаў па гісторыі Беларусі ўпершыню пройдзе ў краіне, паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.