Харчаванне навучэнцаў павінна быць смачным, якасным і гарачым. На гэта звярнуў увагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час сустрэчы з педагагічнай грамадскасцю Глускага раёна.
Сустрэча праводзіцца напярэдадні Дня ведаў у рамках праверкі гатоўнасці навучальных устаноў да новага навучальнага года. На канец жніўня гэта работа завяршылася фактычна ва ўсіх установах адукацыі краіны. Цяпер стаіць задача ў найкарацейшыя тэрміны ўстараніць недахопы, якія засталіся, для чаго паўсюдна створаны маніторынгавыя групы. Яны выязджаюць у раёны, праводзяць сустрэчы на месцах. Мэта - зрабіць зрэз, што гатова да 1 верасня і якія праблемы яшчэ не вырашаны. Асноўная работа на сённяшні дзень заключаецца ў тым, каб стварыць належныя ўмовы для навучання дзяцей і ўстараніць недахопы.
Асобную ўвагу Ігар Сергяенка ўдзяліў харчаванню навучэнцаў - галоўнае, каб яно было смачным, гарачым і якасным, бо нават самы смачны боршч, калі пастаіць, будзе для дзіцяці неапетытным і нясмачным. Менавіта таму ўзнікла неабходнасць укаранення новых прынцыпаў харчавання ў школе. Плюс да ўсяго гэта дасць магчымасць істотна скараціць адходы, якія ўтвараюцца ў школьных сталовых. «Ва ўмовах невялікага Глускага раёна можна зрабіць гэту работу ідэальнай або блізкай да гэтага», - падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Таксама тэмамі для абмеркавання сталі кадравы патэнцыял раёна, падвоз навучэнцаў, матэрыяльна-тэхнічная база навучальных устаноў, асобныя навацыі ў сістэме адукацыі.
Інфармацыю аб гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года агучыў начальнік аддзела па адукацыі Глускага райвыканкама Аляксандр Леўчанка: «У раёне працуе 16 устаноў адукацыі: 5 сярэдніх і адна базавая школа, 1 гімназія і 4 дзіцячыя сады. У новым навучальным годзе іх будуць наведваць 410 дашкольнікаў і каля 1,42 тыс. навучэнцаў, у тым ліку за парты сядуць 125 першаклашак. З дзецьмі будуць працаваць больш за 300 педагогаў, з якіх звыш 80 працэнтаў - спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, 73 працэнты - з вышэйшай і першай кваліфікацыйнымі катэгорыямі».
Для ажыццяўлення бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі напярэдадні 1 верасня абследаваны ўсе будынкі. Усе навучальныя ўстановы абсталяваны аўтаномнай пажарнай сігналізацыяй і першаснымі сродкамі пажаратушэння, усюды ўстаноўлены кнопкі трывожнай сігналізацыі і камеры відэанагляду. Паўсюдна праведзена рэвізія запорнай арматуры, выкананы гідраўлічныя выпрабаванні абагравальных сістэм і абсталявання кацельняў.
«Належнае функцыянаванне і развіццё сістэмы адукацыі немагчыма без стабільнага фінансавання, пастаяннага абнаўлення і ўмацавання вучэбна-матэрыяльнай базы, - адзначыў Аляксандр Леўчанка. - За сем месяцаў бягучага года на планавыя расходы адукацыі раёна было накіравана амаль Br9,9 млн. Так, па праграме мадэрнізацыі харчаблокаў і пераходу да арганізацыі гарачага харчавання навучэнцаў па прынцыпах прымянення новых падыходаў са сродкаў мясцовага бюджэту набыта 4 адзінкі халадзільнага і 9 - тэхналагічнага абсталявання, закуплена пасуда. На гэтыя мэты выдзелена каля Br100 тыс., бо з сямі школ пяць пераходзяць на новыя прынцыпы харчавання. Агульная сума фінансавання па капітальных рамонтах устаноў адукацыі на 2023 год склала больш за Br2,76 млн, бягучых - амаль Br55 тыс.»
У Магілёўскай вобласці ў бягучым годзе з рэгіянальнага бюджэту на правядзенне бягучага і капітальнага рамонтаў выдзелена Br68 млн. Капітальна адрамантаваны 39 школ, самым затратным у рэгіёне стаў рамонт сярэдняй школы нумар 1 імя С.І. Грахоўскага Глуска - з абласнога бюджэту было выдзелена Br2,7 млн.
Будуюцца два дзіцячыя сады ў Магілёве і Бабруйску, а таксама дзве школы - у абласным цэнтры і Асіповічах. Пад поўную патрэбнасць забяспечаны падвоз навучэнцаў транспартам з тэрмінам эксплуатацыі да 10 гадоў. Па выніках праведзенага эксперымента больш як у 60 працэнтах устаноў адукацыі арганізавана харчаванне з прымяненнем новых прынцыпаў і падыходаў. Для гэтага набыта і ўстаноўлена ўсё неабходнае абсталяванне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.03.2025 - 12:28
Аляксей Шарай зацверджаны на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама
21.03.2025 - 11:05
У Бабруйску «Белая Русь» распрацоўвае маршрут экскурсіі да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.03.2025 - 10:15
20.03.2025 - 14:38
Леанід Заяц: «У Беларусі робіцца ўсё, каб нашыя людзі жылі камфортна, бяспечна, больш забяспечана»
17.03.2025 - 11:27
У Асіповіцкім гарнізоне здалі чарговы арэндны дом для вайскоўцаў