Школьнікі і выхаванцы спартыўных школ змогуць на бязвыплатнай аснове наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартыўныя збудаванні. Адпаведны ўказ нумар 295 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 жніўня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі I ступені зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі нумар 38 ад 17 красавіка 2019 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У I паўгоддзі 2019 года пасля камеральнага кантролю плацельшчыкі Магілёўскай вобласці падалі падатковыя дэкларацыі на Br 23 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна.
Рэгіянальнае свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка» пройдзе ў Шклове 10 жніўня. Жыхары райцэнтра будуць адзначаць яго ў трынаццаты раз, паведамілі ў райвыканкаме.
Магілёўская гарадская капэла 6 верасня адкрые новы канцэртны сезон праграмай, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У Беларусі павялічваюцца нормы расходаў на харчаванне асобных катэгорыі навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 504 ад 31 ліпеня 2019 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Школьны базар працуе ў Магілёве. Ён размясціўся на пляцоўцы ў парку атракцыёнаў (пр-т Пушкінскі 7). Да 31 жніўня з 11.00 да 19.00 тут можна набыць розныя тавары, неабходныя да новага навучальнага года: ад канцылярскіх прыладаў і школьных ранцаў-заплечнікаў да адзення дзелавога стылю і спартыўнага абутку.