RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Дзмітрый Мезенцаў: з кожным годам уклад парламентарыяў Беларусі і Расіі ў развіццё СД становіцца больш важкім

З кожным годам уклад парламентарыяў Беларусі і Расіі ў развіццё СД становіцца больш важкім. Такой думкай з журналістамі падзяліўся дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў па выніках пасяджэння Савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якое прайшло сёння ў Магілёве.

Анатоль Ісачанка: узаемаадносіны Беларусі і Расіі будуюцца на славянскай агульнасці, традыцыях і культуры

Узаемаадносіны Беларусі і Расіі будуюцца на славянскай супольнасці, традыцыях і культуры. Аб гэтым падчас пасяджэння Савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі заявіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Сяргей Май з Магілёўскага раёна першым у краіне намалаціў 10 тыс. тон новага ўраджаю

Камбайнер ЗАТ «Сервалюкс Агра» Сяргей Май з Магілёўскага раёна першым у краіне намалаціў 10 тыс. т новага ўраджаю. Цёплыя віншаванні лідэр жніва прымаў проста ў полі, дзе ўбірае кукурузу на зерне.

У Беларусі 26 верасня пройдзе Адзіны дзень бяспекі

У Беларусі 26 верасня пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Пра гэта паведамілі ў МНС.

Свята культурнай спадчыны «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» пройдзе 21 верасня.

«Вераснёўскі фэст» пройдзе 21 верасня ў Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі Кіраўскага раёна. Свята маладое, аднак ужо мае сваіх прыхільнікаў. У гэтым годзе ён пройдзе другі раз, і ўжо чакаецца вялікая колькасць гасцей.

Магілёўскі міжнародны марафон пройдзе 6 кастрычніка

Спартсмены і аматары здаровага ладу жыцця чакаюць самы масавы забег восені. Традыцыйна Магілёўскі міжнародны марафон праводзіцца на пачатку кастрычніка. Аб зменах і новаўвядзеннях цяперашняга забегу даведалася наша здымачная група.

Мінэканомікі: прагназуецца паляпшэнне фінансавага стану пяці арганізацый Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці арганізавана сістэмная работа па стабілізацыі фінансавага стану праблемных камунальных прадпрыемстваў.

Экалагічны фэст «Гарадская мабільнасць» пройдзе ў парку Падміколле 22 верасня

У парку культуры і адпачынку «Падміколле» горада Магілёва 22 верасня ў 11.00 стартуе маштабны экалагічны фэст «Гарадская мабільнасць», які праводзіцца ў рамках акцыі «Дзень без аўтамабіля». Пра гэта паведамілі ў абкаме БРСМ.

Леанід Мартынюк: кааперацыя прампрадпрыемстваў Магілёўскай вобласці дае пазітыўны эфект эканоміцы

Кааперацыя прамысловых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці дае пазітыўны эфект для эканомікі рэгіёна. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час наведвання УП «Магілёўдругасчормет».

Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па лыжаролерах «SKIBEL -тур» пройдуць 21 верасня ў Магілёве.

Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па лыжаролерах «SKIBEL -тур» - 4 этап, прысвечаныя Дню народнага адзінства ў праграме рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008, 2009-2010, 2011-2012, 2013-201 пройдуць у Магілёве 21 верасня.