Прэзідэнт уручыў прэмію «За духоўнае адраджэнне», дзесяць спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускі спартыўны Алімп». Гэта даўняя і, мабыць, самая добрая калядная традыцыя.
Дзевяць дамоў сямейнага тыпу з Магілёва і Магілёўскага раёна атрымалі падарункі і віншаванні ад абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду і Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта». Мерапрыемства стала часткай сумеснай дабрачыннай акцыі «Калядная пасылка».
Дэлегацыя кітайскага горада Сіань на чале з сакратаром партыйнай групы Шэнсійскай Федэрацыі кітайцаў вярнуўшыхся з-за мяжы Чэн Мяньгуем наведала Магілёўскую вобласць.
Прамую тэлефонную лінію 13 студзеня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў дапамагла вярнуць у 2023 годзе больш як Br130 тыс. нявыплачаных работнікам грашовых сум або непералічаных наймальнікамі прафсаюзных узносаў. Пра гэта паведаміў старшыня абласной арганізацыі Павел Жуйкоў.
На машынным двары ЗАТ «ААБ-Агра Цяцерына» Круглянскага раёна шматлюдна. Гэтымі днямі рамонтам у майстэрнях займаюцца 4 слесары і больш за 20 механізатараў. Пры неабходнасці прыходзяць да іх на дапамогу 8 вадзіцеляў.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 17 студзеня будзе арганізавана прамая лінія па пытанні «Парадак правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы».