RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці галіновы прафсаюз дапамог вярнуць работнікам больш як Br130 тыс.

Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў дапамагла вярнуць у 2023 годзе больш як Br130 тыс. нявыплачаных работнікам грашовых сум або непералічаных наймальнікамі прафсаюзных узносаў. Пра гэта паведаміў старшыня абласной арганізацыі Павел Жуйкоў.

На працягу года галоўным прававым інспектарам працы галіновага прафсаюза праведзена 11 праверак і 37 маніторынгаў выканання заканадаўства аб працы, норм і палажэнняў калектыўных дагавораў і пагадненняў рознага ўзроўню, па выніках якіх выяўлена 120 парушэнняў. Самыя распаўсюджаныя з іх звязаны з невыкананнем тых ці іншых норм калектыўнага дагавора і пагадненняў, пытаннямі рэгулявання рабочага часу і адпачынку, аплаты працы і прадастаўлення працоўных і сацыяльных водпускаў.

«Дзякуючы праведзенай працы больш за 93% выяўленых парушэнняў ужо ліквідаваны наймальнікамі, - адзначыў Павел Жуйкоў. - Праведзена сем семінараў, накіраваных на папулярызацыю прававых ведаў. Па прававых пытаннях апублікавана больш за 40 артыкулаў і каментароў, у тым ліку матэрыялы ў СМІ. Разгледжаны пісьмовыя і вусныя звароты, дадзены кансультацыі каля 200 членам прафсаюза. Гэтая праца, безумоўна, будзе працягнутая і ў новым годзе».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая