RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ад вырошчвання соі да вытворчасці электратранспарту - гарызонты супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў Магілёва і кітайскага Сіаня

Дэлегацыя кітайскага горада Сіань на чале з сакратаром партыйнай групы Шэнсійскай Федэрацыі кітайцаў вярнуўшыхся з-за мяжы Чэн Мяньгуем наведала Магілёўскую вобласць. З прадстаўнікамі ўлады, бізнесу і гандлю КНР сустрэўся старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў. Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемавыгадных рашэнняў у сферах будаўніцтва, развіцця сельскай гаспадаркі і вытворчасці электратранспарту.

Звяртаючыся да гасцей з прывітальным словам, Дзмітрый Мудрагелаў падзякаваў ім за ўвагу, якая ўдзяляецца наладжванню культурных сувязей, развіццю гандлёва-эканамічных адносін і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва:

«Кітайская Народная Рэспубліка была і застаецца для нас стратэгічным партнёрам. І вельмі прыемна, што з правінцыяй Шэньсі ў нас склаліся добрыя адносіны. У лістападзе споўнілася тры гады з моманту падпісання пагаднення аб пабрацімскіх сувязях паміж нашымі рэгіёнамі, хаця цесныя адносіны склаліся яшчэ з 2018 года. Мы бачым шырокі патэнцыял разьвіцця. Толькі за мінулы год адбылося каля дзесяці сустрэч па абмеркаванні сумесных праектаў - ад умацавання знешнегандлёвых сувязей да рэалізацыі праектаў па стварэнні кітайскага рэстарана, выставачнага цэнтра кітайскай прадукцыі, лагістычнага цэнтра і многіх іншых. Надышоў час пераходзіць да канкрэтных дзеянняў па іх рэалізацыі».

Так, прадстаўнікі Паднябеснай праявілі высокую цікавасць да вопыту вырошчвання соі на тэрыторыі Магілёўшчыны, пацікавіліся ўмовамі і прэферэнцыямі пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

«Час - каштоўны рэсурс. Каб пачаць рэалізацыю супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы ўжо гэтай вясной, важна зараз абмеркаваць усе дэталі. Тады ўжо восенню будзем з ураджаем», - падзяліўся намерамі Чэн Мяньгуй. - Мы шмат працавалі для гэтага. У сакавіку плануем наведаць Магілёўскую вобласць больш пашыраным складам зацікаўленых у супрацоўніцтве прадстаўнікоў бізнесу. Таксама нам цікавы ўдзел у эканамічных і інвестыцыйных форумах, якія праходзяць на вашай зямлі, узаемадзеянне ў сферах будаўніцтва жылля, вытворчасці электратранспарту».

У ходзе сённяшняга візіту кітайская дэлегацыя наведала шэраг прадпрыемстваў Магілёва і Магілёўскага раёна, азнаёмілася з інвестыцыйнымі пляцоўкамі пад забудову жылля і камерцыйнай нерухомай маёмасці, сустрэлася з кіраўніцтвам БДСГА, адбыліся перагаворы.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая