RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Андрэй Крывашэеў сустрэўся са студэнтамі МДУ ім. А.А Куляшова

Лічбавізацыя рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - што гэта і для чаго? Ці не заменіць традыцыйную журналістыку выкарыстанне штучнага інтэлекту? І які ён - сучасны беларускі журналіст. Пра гэта і не толькі з магілёўскімі студэнтамі гаварыў старшыня праўлення ГА «Беларускі саюз журналістаў», генеральны дырэктар УП «Агенцтва «Мінск – Навіны» Андрэй Крывашэеў.

Работнікаў культуры Магілёўскай вобласці ўшаноўвалі напярэдадні прафесійнага свята

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры, адбылося ў Жыліцкім гістарычным комплексе-музеі напярэдадні прафесійнага свята.

Курэнне ў ложку стала прычынай пажару ў кватэры кіраўчанкі

Два пажары ў Кіраўску і Магілёўскім раёне адбыліся за суткі ў вобласці. Работнікамі МНС выратаваны 1 жылы дом і 2 гаспадарчыя будынкі. Пра гэта паведамляе Магілёўскае абласное УМНС.
 

Працу міжнародных перавозчыкаў ва ўмовах санкцый абмеркавалі ў Магаблвыканкаме

Дзейнасць міжнароднага аўтамабільнага транспарта ва ўмовах санкцыйнага ціску разгледзелі 3 кастрычніка ў Магілёўскім аблвыканкаме. Сумеснае пасяджэнне ініцыявалі прадстаўнікі камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама і Асацыяцыі міжнародных аўтаперавозчыкаў БАМАП.

Парфумерна-касметычная фабрыка ў Асіповічах нарошчвае інвестыцыі ў вытворчасць

Прадпрыемства па вытворчасці пральнага парашку і бытавой хіміі «СОНЦА» стваралася ў 2010 годзе беларускімі і замежнымі інвестарамі як імпартазамяшчальнае з укладаннем ужо на пачатковым этапе звыш 30 мільёнаў долараў у развіццё. Калі ў 2012 годзе ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць фабрыку наведваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, ён звярнуў увагу кіраўніцтва: праект павінен прыносіць карысць краіне. За дзесяць з лішнім гадоў вытворчасць вырасла да горадаўтваральнага прадпрыемства і сур'ёзнага прамысловага гульца, які пастаўляе за год больш за 25 тысяч тон прадукцыі на ўнутраны рынак і больш за 115 тысяч тон на экспарт.

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання для падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ стартуе ў кастрычніку

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання стартуе ў кастрычніку. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
 

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама 6 кастрычніка правядзе прамую лінію

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 6 кастрычніка будзе арганізавана прамая лінія па пытанні «Аб парадку і ўмовах выдачы заключэння аб магчымасці ажыццяўлення замежным грамадзянінам у Рэспубліцы Беларусь працоўнай дзейнасці».

Вакцынацыя супраць грыпу стартавала на Магілёўшчыне (відэа)

На Магілёўшчыне далі старт вакцынацыі супраць грыпу. У вобласць паступілі прышчэпкі. І першымі іх зрабілі кіраўнікі сістэмы аховы здароўя вобласці, каб на сваім прыкладзе паказаць важнасць і неабходнасць імунізацыі. Падрабязнасці - у сюжэце.

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 7 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 7 кастрычніка з 9.00 да 12.00 ва ўсіх гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: