Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры, адбылося ў Жыліцкім гістарычным комплексе-музеі напярэдадні прафесійнага свята.
У якасці ганаровых гасцей прыехалі начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культуры мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Беларусь Ірына Дрыга, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Аляксей Пруднікаў, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Марыя Шапнеўская, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі, заслужаныя работнікі культуры і мастацтва Беларусі: Анатоль Сінкавец, Аляксей Бянько, Валянціна Кандрацьева, Сяргей Лішчанка, Мікалай Сцешыц.
Віншуючы прысутных, Валерый Малашка адзначыў, што сёння прафесія работнікаў культуры запатрабавана і значная. «У галіне культуры працуюць выдатныя людзі, якія самааддана служаць вялікай справе: культуры і мастацтву. Вельмі важна, што тая місія, якую вы несяце, дорыць дабро, аб'ядноўвае людзей, падкрэслівае нашыя нацыянальныя рысы характару, робячы ўсё, каб мы сталі адзінай цэлай краінай, - падкрэсліў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама. - Разам з вамі мы ўвасабляем у жыццё вельмі складаныя праекты міжнароднага і рэспубліканскага ўзроўню, з удзелам Прэзідэнта, першых асоб дзяржавы, ганаровымі гасцямі розных краін. Відаць, з якой адказнасцю вы падыходзіце да сваёй працы. Менавіта таму ўсе гэтыя складаныя праекты завяршаюцца пахвальнымі водгукамі на ўсіх узроўнях».
Ганаровай граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь удастоены начальнік аддзела культуры Бабруйскага гарвыканкама Вадзім Шчэрбіч; дырэктар Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра» Ірына Белякова; намеснік начальніка аддзела інфармацыйна-аналітычнай і рэпертуарна-выдавецкай дзейнасці Магілёўскага абласнога цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алена Хмялькова.
Падзяка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб'яўлена старшаму навуковаму супрацоўніку Асіповіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Марыі Саканцавай; рэжысёру раённага цэнтра культуры Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Магілёўскага раёна Алене Шляхценка; кіраўніку ўзорнай студыі спартовых бальных танцаў «Карнавал» Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу Антаніне Халіпскай.
Ганаровыя граматы ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама ўручылі вядучаму майстру сцэны Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Магілёўскага абласнога тэатра лялек» Мікалаю Стэшыцу; загадчыцы сектара культуры Кіраўскага райвыканкама Ларысе Гаўрылавай; загадчыку Аляшковіцкага вясковага клуба Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Бялыніцкага раёна Пятру Кудраўцу; настаўніку па класе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г.Быхава Юліі Жалабкевіч; настаўніку па класе музычна-тэарэтычных дысцыплін Глускай дзіцячай школы мастацтваў імя В.К. Іванова Надзеі Баярка; артысту драмы Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ім. В.І. Дуніна-Марцінкевіча г.Бабруйск Дзмітрыю Тужакову; намесніку галоўнага бухгалтара Магілёўскай абласной філармоніі Марыне Кузьменай; калектыву раённага Дома рамёстваў Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Чэрыкаўскага раёна.
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама ўзнагародзілі дырэктара Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея ім. А.Р. Раманава Віктара Анненкава; вучонага сакратара Магілёўскай абласной бібліятэкі ім. В.І. Леніна Юлію Касцюк.
Ганаровай граматай упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама ўзнагародзілі начальніка аддзела «Кінатэатр Радзіма» Магілёўскага абласнога вытворчага унітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Ірыну Кашталапаву.
За плённае супрацоўніцтва і значны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Наталля Пушнова; дырэктар Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава Алена Баброва; дырэктар Палаца культуры вобласці Ірына Жаркоўская; выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Шаркова; старшы навуковы супрацоўнік Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава» Наталля Галкова.
Дадаткам да віншаванняў сталі невялікі канцэрт і экскурсія па Жыліцкім гістарычным комплексе-музеі.
Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве
18.02.2025 - 16:22
12.02.2025 - 11:29
На традыцыйныя сустрэчы па выходных запрашае музей Масленікава