Сітуацыя, якая склалася летась, са знешнім эканамічным ціскам даказала ўстойлівасць беларускага прамысловага комплексу. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк па выніках рабочай паездкі на прамысловыя прадпрыемствы Бабруйска.
Магілёўская абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа разгорне 18 і 19 студзеня ў месцах вадохрышчанскіх купанняў мабільныя пункты абагравання. Пра гэта расказаў старшыня рэгіянальнай арганізацыі Андрэй Мартыноўскі.
Выстава «Гістарычны летапіс. 85-годдзю ўтварэння Магілёўскай вобласці прысвячаецца…» адкрылася сёння ў Палацы культуры вобласці і працягнецца па 20 студзеня.
Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў праводзіць конкурс дзіцячага малюнка «Нам свет завешчана берагчы», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Стартап-семінар «Паспяховая абарона праекта» для ўдзельнікаў абласнога тура рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца ў пятніцу, 20 студзеня ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Сёння, 17 студзеня, у аграгарадку Буйнічы ў Магілёўскай раённай дзіцячай школе мастацтваў імя Л.Л. Іванова праходзіць раённае ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага Дня дзяцей-вынаходнікаў «Сёння фантазёры - заўтра вынаходнікі».