У Палацы культуры вобласці адбылася сустрэча вышэйшых службовых асоб Беларусі з працоўнымі калектывамі Прыдняпроўскага краю па актуальных пытаннях ваенна-палітычнага становішча. Спікерам на сустрэчы выступіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка. Аб ваенна-палітычнай і эканамічнай абстаноўцы ў краіне расказалі міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель, Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо, міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.