10 лістапада ў Магілёве адбылося пасяджэнне Камісіі Парламенцкага Сходу па энергетыцы і транспарце. Удзел у працы прынялі прадстаўнікі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, прадстаўнікі органаў улады Магілёўскай і Бранскай абласцей.
З новага года суб’екты гаспадарання, якія гандлююць харчовымі таварамі ў розніцу, у тым ліку і сельгаспрадукцыяй павінны выкарыстоўваць касавы апарат. Такое рашэнне Савета Міністраў і нацбанка Беларусі прынята з мэтай аптымізаваць безнаяўны разлік.
На пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Кходу па энергетыцы і транспарце, якое адбудзецца 10 лістапада ў Магілёве, парламентарыі разгледзяць ход работы па падрыхтоўцы саюзных інтэграцыйных праграм у галіне электрычнай энергіі і рынку газу.
У VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску прымуць удзел адзінаццаць тэатраў з сямі гарадоў Беларусі.
Асабісты прыём грамадзян правядзе 14 лістапада ў Магілёве дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Святлана Аляксандраўна Шутава.
Палац культуры вобласці рыхтуе да свайго 45-гадовага юбілею вялікі святочны канцэрт у Магілёве. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па культурна-дасугавай рабоце ўстановы культуры Юлія Сямёнава.
Магілёўскі абласны тэатр лялек увайшоў у лік пераможцаў першага Міжнароднага тэатральнага фестывалю-форуму «Зіхатлівыя грані тэатра». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Мітынг, прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, адбыўся ў Магілёве. Прадстаўнікі ўлады, ветэраны працы, грамадскасць і моладзь усклалі кветкі да падножжа помніка У. І. Леніна.
Новую спецыяльнасць увядуць у Магілёўскім агралесатэхнічным каледжы ў наступным годзе. Падрыхтоўка спецыялістаў будзе ажыццяўляцца па праграмах сярэдняй спецыяльнай адукацыі з тэрмінам навучання 4 гады. Пра гэта расказаў дырэктар магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага Міхаіл Сасонка.