Фестываль «Вялікая бард-рыбалка» традыцыйна праходзіць у апошнія выхадныя ліпеня і збірае на Магілёўшчыне аматараў песень пад гітару і рыбнай лоўлі з усёй Беларусі і з-за мяжы. Фестывальная пляцоўка размяшчаецца ў Быхаўскім раёне, каля вёскі Чачэвічы, на маляўнічым беразе Чыгірынскага вадасховішча. Менавіта тут тры дні запар звіняць гітары, спяваюцца песні і зіхаціць пад сонцам рыбіна луска. Сёлета хэдлайнерамі фестывалю выступілі Вячаслаў Малежык і Вадзім Мішчук.