Новы помнік размясціўся на назіральнай пляцоўцы ля лесвіцы ў гарадскі парк Падміколле. Урачыстае адкрыццё прайшло апоўдні. Тут з’явілася бронзавая статуя свяціцеля вышынёй каля 9 м з улікам аркі, якая яе абрамляе. Гасцямі ўрачыстай цырымоніі сталі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін і арцхіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, прадстаўнікі абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, дэпутацкага корпуса, парафіяне і жыхары Магілёва. У мінулым годзе тут, ля спуску ў парк, адбылася закладка капсулы з пасланнем нашчадкам.