RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Міністэрства аховы здароўя актуалізавала пералік краін па інфекцыі COVID-19

Міністэрства аховы здароўя актуалізавала пералік краін па інфекцыі COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

З пераліку краін чырвонай зоны з 16 чэрвеня выключаецца дзевяць дзяржаў. Гэта Паўночная Македонія, Сан-Марына, Манака, Арменія, Боснія і Герцагавіна, Славакія, Балгарыя, Малдова, Сербія.

У Магілёўскай вобласці травы першага ўкосу скошаны на плошчы амаль 75%

У Магілёўскай вобласці травы першага ўкосу скошаны на плошчы амаль 75%. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі ўзнагароды на рэспубліканскім турніры па лёгкай атлетыцы

У Мінску адбыўся адкрыты рэспубліканскі турнір па лёгкай атлетыцы на прызы Міхаіла Жалабоўскага, шматразовага чэмпіёна і рэкардсмена СССР на дыстанцыях 1500 м і 5000 м. У спаборніцтвах прынялі ўдзел вядучыя спартсмены з усіх абласцей Беларусі, а таксама Ірана.

Магілёўскіх студэнтаў будуць навучаць самым запатрабаваным прафесіям

На сучасным рынку працы свае асаблівасці: неспецыяліст можа лічыцца высокакваліфікаваным без ведання інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій, якія сёння прымяняюцца ў любой галіны: медыцыне і адукацыі, на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы.

ААТ «Магілёўліфтмаш» прапанавала арганізаваць у Кішынёве сумесную вытворчасць па зборцы ліфтавага абсталявання

Кіраўніцтва ААТ «Магілёўліфтмаш» наведала горад Кішынёў. Як паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Малдове, у склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Віктар Цішчанка, а таксама начальнік аддзела экспарту і супрацоўнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў.

Саліст ансамбля «Весялуха» заваяваў першую прэмію Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні фестывалю «Маладзечна-2021»

У Маладзечне прайшоў юбілейны ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021», які штогод збірае таленавітых выканаўцаў, паэтаў, музыкантаў і кампазітараў. Праект накіраваны на захаванне і развіццё роднай мовы, традыцый і нацыянальнай музыкі, спрыяе аб’яднанню творчых сіл, пераемнасці пакаленняў.

Каля 67 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці атрымалі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса

Каля 67 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці атрымалі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.

«Чайны фэст» адбудзецца 19 чэрвеня ў Магілёўскім раёне

Першы раённы фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця «Чайны фэст» адбудзецца 19 чэрвеня ў аграгарадку Усход. Мерапрыемства прымеркавана да Года народнага адзінства, паведамілі ў Магілёўскім райвыканкаме.