З 1 верасня ў Беларусі пачнуць выдаваць біяметрычныя дакументы. Пра гэта ў сваім Telegram-канале праінфармавала прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
«З’явіцца 8 новых відаў дакументаў, якія змяшчаюць біяметрычныя даныя, у тым ліку ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна (ID-карта) і біяметрычны пашпарт. ID-карты прызначаныя для пасведчання асобы ўладальніка толькі на тэрыторыі нашай краіны. Біяметрычныя ж пашпарты спатрэбяцца выключна для выезду за мяжу. Калі ж грамадзянін не збіраецца выязджаць, атрымліваць такі дакумент неабавязкова. Выраб біяметрычнага пашпарта магчымы толькі пры наяўнасці ў заяўніка ID-карты», – гаворыцца ў паведамленні.
Таксама пашырыцца функцыянал дакументаў, якія сведчаць асобу. «Дзякуючы наяўнаму ў ID-карце асабістаму электроннаму лічбаваму подпісу можна ажыццяўляць дзеянні праз партал Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг. Выдача ID-карты абыдзецца ў 1,5 БВ, біяметрычнага пашпарта – 2 БВ. Для грамадзян, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, а таксама інвалідаў I і II груп – 1 і 1,5 БВ адпаведна», – адзначылі ў МУС.
Для атрымання біяметрычных дакументаў неабходна звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы рэгістрацыі пры першасным атрыманні, а пры іх абмене – у любое падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі.
Мяняць цяпер дзеючыя пашпарты на новыя біяметрычныя дакументы неабавязкова. Акрамя таго, працягнецца выдача пашпартоў старога ўзору на ранейшых умовах, паралельна з новымі. Грамадзяне самастойна вырашаюць, які від дакумента яны хочуць атрымаць. Кошт дзеючых пашпартоў не зменіцца, па іх можна выязджаць за мяжу.
Для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, замена дакументаў, якія сведчаць асобу, і дакументаў для выезду з краіны і (або) уезду ў Беларусь на біяметрычныя будзе праходзіць паступова. Да заканчэння тэрміну свайго дзеяння яны застануцца раўназначныя ў выкарыстанні з біяметрычнымі дакументамі. З 1 верасня замежныя грамадзяне змогуць атрымаць толькі біяметрычныя дакументы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)