Новую школу на 520 месцаў, пабудаваную беларускімі спецыялістамі, адкрылі сёння ў пасёлку Стрэліца Сямілуцкага раёна Варонежскай вобласці.
Урачыстасць стала знакавай падзеяй, аб чым сведчыў хаця б склад яе ўдзельнікаў: віцэ-спікер Дзярждумы Расіі Аляксей Гардзееў, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў. «Гэта школа – сапраўдны падарунак ад беларускага народа, Прэзідэнта і ўрада Беларусі, – сказаў Аляксей Гардзееў. – Выкарыстоўвалі беларускі крэдыт і беларускія магутнасці да часу – да 1 верасня. Пабудавана сапраўдная прыгажуня-школа».
А каб тэрыторыя вакол школы была заўсёды дагледжанай, па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Русы перадаў у дар навучэнцам трактар Belarus, абсталяваны ўсім неабходным камунальным абсталяваннем.
«Выдатны аб’ект, зроблена ўсё з душой і якасна, – пахваліў генеральнага падрадчыка Будаўнічы трэст N 12 Магілёва губернатар. – У ім неўзабаве з’явіцца адзін важны элемент – музей беларуска-расійскага сяброўства. І гэтае сяброўства не змогуць разбурыць ніякія нягоды».
Пасол Уладзімір Сямашка, павіншаваўшы мясцовых жыхароў з новай школай, адзначыў, што яна пабудавана ў рэкордныя тэрміны – менш чым за год. Ён паабяцаў, што беларускі бок узвядзе ў рэгіёне яшчэ не адзін падобны аб’ект. Пацвярджэннем яго слоў стала яшчэ адна цырымонія, якая адбылася сёння ж: члены беларускай дэлегацыі заклалі памятны знак на месцы будаўніцтва новага будынка школы ў райцэнтры Сямілукі.
Адукацыйную ўстанову ў Стрэліцы не толькі пабудавалі беларусы: яе прафінансавала крэдытнымі рэсурсамі ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». Такая схема аказалася выгадная абодвум бакам. Расіяне атрымалі стабільнае фінансаванне і двухгадовую адтэрміноўку плацяжоў, а таксама высокую якасць работ за прымальны кошт. Выгада ж беларускага боку ў тым, што выдадзены ім крэдыт з’яўляецца звязаным шэрагам умоў: абавязковым удзелам у будаўніцтве беларускіх кампаній, якія атрымаюць свой прыбытак, пастаўкамі беларускіх будматэрыялаў і абсталявання. Плануецца, што падобная схема будзе прымяняцца і пры будаўніцтве іншых сацыяльных аб’ектаў з беларускім удзелам у Варонежскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)