На абласную Дошку гонару будзе занесена 24 арганізацый Магілёўшчыны, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у 2020 годзе. Адпаведныя пасведчанні ўручаць іх прадстаўнікам 1 красавіка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за мінулы год.
Магілёўскі аблвыканкам падвёў вынікі спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў за 2020 год. Пры вызначэнні пераможцаў улічвалася вялікая колькасць паказчыкаў, якія характарызуюць ўсе бакі народна-гаспадарчай дзейнасці.
Канстытуцыйнай камісіяй, створанай у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад 15 сакавіка 2021 г. № 105, арганізаваны збор прапаноў грамадзян па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамляецца на Нацыянальным прававым партале.
Адбылося пасяджэнне рабочай групы з удзелам прыморскай дэлегацыі на чале з губернатарам Алегам Кажамякам. Яно атрымалася даволі прадуктыўным. Абмяркоўваўся шэраг напрамкаў па далейшым развіцці гандлёва-эканамічных адносін.
Чацвёрты (заключны) этап алімпіяды пройдзе ў абласных і раённых цэнтрах рэспублікі ў перыяд вясновых канікул – з 29 сакавіка па 2 красавіка. Сёлета адораныя школьнікі 8–11 класаў павінны будуць прадэманстраваць веды па 18 вучэбных прадметах. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
З 14 па 27 сакавіка на палігоне Асіповіцкі праходзіць батальённае тактычнае вучэнне з асабовым складам 357-га асобнага гвардзейскага парашутна-дэсантнага батальёна 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. У ім прымае ўдзел каля 100 ваеннаслужачых 234-га дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расіі.
У Магілёве 25 сакавіка адбылася IX справаздачна-выбарчая канферэнцыя абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Падчас канферэнцыі разглядаліся пытанні развіцця ветэранскай арганізацыі на найбліжэйшую пяцігодку і вынікі працы з 2016 па 2020 год.
Пытанне паставак беларускай прадукцыі ў Прымор’е і наадварот абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Івана Крупко і губернатара Прыморскага краю Алега Кажамякі ў Мінску.