На афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак у абласцях і Мінску на другое паўгоддзе 2021 года. Пра гэта паведаміў старшыня КДК Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі.
Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі на названы перыяд па краіне запланавана 3220 праверак. З іх 471 будзе праведзена ў Магілёўскай вобласці.
У рэгіёне праверкамі будуць ахоплены 403 суб’екты. Найбольшая колькасць запланавана МНС (126 або 31%) і Мінпрацы і сацабароны (75 або 19%). Удзельная вага праверак органаў Камітэта дзяржкантролю ў планах другога паўгоддзя 2021 года складае 1%. Больш за палову (76%) – наглядныя (праверкі пытанняў, якія тычацца бяспекі жыцця, здароўя грамадзян і навакольнага асяроддзя).
Азнаёміцца падрабязней з планамі выбарачных праверак можна на сайце Камітэта дзяржкантролю па адрасе www.kgk.gov.by.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15