RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Гран-пры «Магілёўскіх найгрышаў» заваявала навучэнка Магілёўскай гімназіі-каледжа Паліна Сініца

Могилевская государственная гимназия-колледж искусств имени Евгения Глебова с 16 по 21 марта радовала жителей города на Днепре разнообразными культурными мероприятиями в рамках ежегодного фестиваля «Дни Могилевского баяна и аккордеона». Об этом рассказала заместитель директора по учебной работе специального цикла Наталья Алисеева.   

Спецыялістаў па функцыянальным харчаванні будуць рыхтаваць у МДУХ (відэа)

У лабараторыі на кафедры тэхналогіі хлебапрадуктаў Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання студэнты працуюць над функцыянальнымі прадуктамі харчавання. Функцыянальныя – гэта значыць узбагачаныя карыснымі інгрэдыентамі.

У Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві з пачатку пандэміі нарыхтавалі 165 л. імуннай антыкавіднай плазмы (відэа)

У Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві з пачатку пандэміі нарыхтавалі 165 літраў імуннай антыкавіднай плазмы. Такой колькасці донарскага прэпарату дастаткова, каб пры неабходнасці аказаць дапамогу 800 пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй.

У Магілёве грамадскасць заклікае кіроўцаў не паркавацца на месцах для інвалідаў

Выпускнікі школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» пачынаюць рэалізацыю грамадскай кампаніі «Паркуйся правільна». Яе мэта – змяніць паводзіны кіроўцаў не інвалідаў на паркоўках, прызначаных для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Прыём грамадзян правядзе 9 красавіка ў Магілёўскім аблвыканкаме консульскі супрацоўнік Пасольства Рэспублікі Малдова Ана Райку

У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71) 9 красавіка з 10.00 да 13.00 выязны прыём грамадзян Малдовы будзе праводзіць консульскі супрацоўнік Пасольства Рэспублікі Малдова Ана Райку.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: (80222) 23 02 55, 32 67 21, 32 67 43.

Прамую тэлефонную лінію 27 сакавіка правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію 27 сакавіка правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Кіраўская каманда заваявала бронзавыя ўзнагароды Міжнароднага Кубка Расійскай Нацыянальнай лігі пляжнага футбола

Кіраўская каманда па пляжным футболе «ЦОР-Мasita», якая прадстаўляе Магілёўскую вобласць, прыняла ўдзел у першых у 2021 годзе афіцыйных спаборніцтвах – I-м Міжнародным Кубку Расійскай Нацыянальнай лігі пляжнага футбола (НЛПФ), які праходзіў у падмаскоўных Хімках.

Ванэса Каладзінская заваявала алімпійскую ліцэнзію на міжнародным турніры па жаночай барацьбе

У венгерскай сталіцы Будапешце прайшоў адборачны еўрапейскі кваліфікацыйны турнір да Алімпійскіх гульняў па ўсіх відах барацьбы. Фіналісты атрымалі пуцёўку для сваёй краіны на алімпіяду.

Таварны партфель ААТ «Белшына» папоўніцца новай шынай для кар’ерных самазвалаў

У ААТ «Белшына» пастаянна ідзе праца над укараненнем у вытворчасць новых лінеек і тыпапамераў шын, паколькі аксіёмай любой развітай вытворчасці ў сучасным свеце з’яўляецца павелічэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі, што дазваляе павялічваць аб’ёмы продажаў.

У заключны этап конкурсу «Млын моды» трапілі абедзве калекцыі студыі юнага мадэльера з Кіраўска (відэа)

У трэці заключны этап моднага конкурсу «Млын моды–2021»трапілі абедзве калекцыі ўзорнай студыі юнага мадэльера«Жамчужына» з Кіраўска.