На VIII Форуме рэгіёнаў Магілёўская вобласць плануе заключыць экспартныя камерцыйныя кантракты з расійскімі контрагентамі на агульную суму звыш $ 132 млн. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
«У межах падрыхтоўкі да VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі суб’ектамі гаспадарання Магілёўскай вобласці плануецца заключыць экспартныя камерцыйныя кантракты з расійскімі контрагентамі на агульную суму звыш $ 132 млн», – адзначыў Руслан Страхар.
Акрамя гэтага, падчас Форуму рэгіёнаў Магілёўская вобласць і прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі плануюць падпісаць шэраг важных пагадненняў. Так, плануецца падпісаць пагадненне паміж Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам і ўрадам Самарскай вобласці Расійскай Федэрацыі аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязей у сферы гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Яшчэ адзін дакумент – план мерапрыемстваў на 2022–2024 гады па рэалізацыі пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і адміністрацыяй Прыморскага краю Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах. «Магілёўская вобласць вызначана ад Рэспублікі Беларусь у якасці каардынатара па супрацоўніцтве з Прыморскім краем Расійскай Федэрацыі», – адзначыў намеснік старшыні.
Прадстаўнікі Бабруйскага гарвыканкама плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Бабруйскам і муніцыпальным утварэннем гарадской акругі Сызрань Самарскай вобласці. А таксама з Усурыйскай гарадской акругай Прыморскага краю Расійскай Федэрацыі.
Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў таксама прыме ўдзел у VIII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. «Да падпісання плануецца пагадненне з Тульскай абласной думай аб супрацоўніцтве і развіцці ўзаемаадносін», – адзначыў Руслан Страхар.
Таксама падчас Форуму пройдзе выступленне старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца «Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні як фактар ўстойлівага развіцця Саюзнай дзяржавы».
VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе з 29 чэрвеня па 1 ліпеня. Тэма маштабнага мерапрыемства – «Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў эпоху лічбавізацыі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11