Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў цэлым адобрыў увядзенне ў краіне біяметрычных дакументаў, але асобныя моманты даручана дадаткова прааналізаваць і дапрацаваць. Аб гэтым стала вядома па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы.
За выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 9 пажараў, на якіх загінулі 3 чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Прямую телефонную линию 30 января проведет заместитель председателя облисполкома – Валерий Анатольевич Малашко. С 9.00 до 12.00 по номеру (8 0222) 50-18-69 он ответит на вопросы жителей Приднепровского края.
Рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект «Зімовы маршрут» стартаваў 24 студзеня ў Магілёве. На працягу тыдня чарада мерапрыемстваў пройдзе ў Клічаўскім, Бялыніцкім, Круглянскім, Шклоўскім, Горацкім і Чавускім раёнах.
Аб выніках развіцця Магілёўскай вобласці і планах на бліжэйшы час ішла размова падчас даклада Прэзідэнту старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца. Відавочна, што рэгіён выйшаў з аўтсайдараў, але і працы наперадзе яшчэ нямала. Падрабязнасцямі праведзенай размовы губернатар падзяліўся ў вячэрнім эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Прапануем увазе чытачоў друкаваную версію інтэрв'ю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца. Па словах Прэзідэнта, вынікі работы вобласці досыць высокія.