RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Больш за 60 адзінак тэхнікі і 145 дворнікаў: камунальныя службы Магілёва ўзмацнілі работу па ўборцы снегу

Камунальныя службы Магілёва ўзмацнілі працу па ўборцы снега ў горадзе. Сёння задзейнічана больш за 60 адзінак тэхнікі і 145 дворнікаў. Пра гэта расказаў дырэктар Магілёўскага гарадскога камунальнага унітарнага дарожна-маставога прадпрыемства Мікалай Харц.

У сельскай школе Асіповіцкага раёна прывіваюць любоў да роднай мовы і гісторыі

Сельская школа — адзін з асяродкаў нашай роднай мовы ў сучасным свеце. Так, па назіраннях настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ліпеньскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна Таццяны Арцёмчык, у апошнія гады палова 11-класнікаў звычайна выбірае яе прадмет у якасці выпускнога экзамена і на цэнтралізаванае тэсціраванне. У гэтым годзе новаўвядзенне чакае і 9-класнікаў: упершыню за доўгі час яны будуць здаваць гісторыю Беларусі вусна. Цікаўнасць да сваіх каранёў, да мовы і гісторыі роднага краю ліпеньскія настаўнікі прывіваюць з маленства. У тым ліку і нестандартнымі падыходамі, напрыклад вучаць ствараць модныя буктрэйлеры, а таксама рэжысіруюць гістарычныя рэканструкцыі.

Прафсаюзны прававы прыём для працоўных прайшоў на Магілёўшчыне (відэа)

У Магілёўскай вобласці прайшоў рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян на прадпрыемствах і базе прафсаюзных аб'яднанняў. Юрысты Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі арганізавалі бясплатныя кансультацыі. Такія выязныя прыёмы - адзін з метадаў аказання прававой дапамогі па працоўных зносінах.

Асноўныя работы па падрыхтоўцы тэхнікі да пасяўной завершаць у Магілёўскім раёне да 1 сакавіка

Асноўныя работы па падрыхтоўцы тэхнікі да пасяўной завершацца ў Магілёўскім раёне да 1 сакавіка. Пра гэта расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага райвыканкама Яўген Масайла.

Выпуск 17.02.2023

Беларуская

Электронныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій, у ходзе якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу

«Снежны снайпер»: сталі вядомыя пераможцы змешаных эстафет

Праграму фінальнага этапа рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба завяршылі змешаныя эстафеты.

Магілёўская вобласць прымае эстафету рэспубліканскага промапраекта «Выбіраем студатрад»

24 лютага Магілёўская вобласць прыме эстафету рэспубліканскага промапраекта «Выбіраем студатрад». Пра гэта расказала галоўны спецыяліст Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Арына Сафонькіна.

Выстава «Беларусь інтэлектуальная» пройдзе ў Магілёве з 24 па 26 лютага

Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная» пройдзе ў Магілёве з 24 па 26 лютага.
У спарткомплексе «Алімпіец» будуць прадстаўлены перадавыя распрацоўкі і дасягненні навукі, імпартазамяшчальная прадукцыя, разгорнецца прастора ініцыятыў. У тым ліку свае інавацыйныя магчымасці прадэманструюць універсітэты і прадпрыемствы Магілёўшчыны.