RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Андрэй Заблоцкі: Праз органы вучнёўскага самакіравання ажыццяўляецца фармаванне і рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі

Ролю вучнёўскага самакіравання ў фарміраванні асобы і развіцці лідарскіх якасцей абмеркавалі сёння ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі. Мерапрыемства адбылося ў рамках I Рэгіянальнага форуму «Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: Ініцыятыва. Адзінства. Дзеянне. Вынік», які 18-20 красавіка праходзіць на Магілёўшчыне. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, дэпутаты абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў, члены маладзёжных парламентаў, кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

«Лейтматыў нашай сённяшняй сустрэчы - гэта арганізацыя дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання. У Магілёўскай вобласці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі дзейнічае 254 органы вучнёўскага самакіравання ў выглядзе вучнёўскіх саветаў, саветаў старастаў, старшакласнікаў, гімназічных саветаў. Акрамя таго, ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі функцыянуюць 56 такіх фарміраванняў, у тым ліку, саветы інтэрнатаў, - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі. - Вучні ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі маюць магчымасць удзельнічаць у кіраванні навучальнымі ўстановамі, у якіх навучаюцца. Таксама гэта норма зацверджана ў лакальных дакументах саміх устаноў. І закранае разнастайныя сферы дзейнасці.

Праз органы вучнёўскага самакіравання ажыццяўляецца фарміраванне і рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, адукацыйнага працэсу і кіраўніцкай дзейнасці ва ўстанове адукацыі. Гэта дазваляе нашай моладзі праяўляць сябе, удзельнічаць у грамадскім, палітычным, культурным жыцці як у рэгіёнах, так і ў цэлым у Рэспубліцы Беларусь».

У сваю чаргу рэктар МДАІРА Міхаіл Жудро адзначыў, што вучнёўскае самакіраванне з'яўляецца састаўной часткай педагагічнага працэсу і развівае на аснове сацыяльных, прававых і этычных прынцыпаў.

«Гэта такая форма арганізацыі жыццядзейнасці калектыву навучэнцаў, якая забяспечвае развіццё самастойнасці ў прыняцці і рэалізацыі грамадска значных мэт, – працягнуў ён. - Яна накіравана на выхаванне дысцыпліны і прадастаўленне пэўнай свабоды дзеянняў у прыняцці важных рашэнняў, якія датычацца непасрэдна іх саміх.

Многія настаўнікі адзначаюць, што ўдзельнічаючы ў вырашэнні сур'ёзных праблем у рамках школы, дзеці становяцца больш адказнымі і ў адносінах да сябе. Лідэр самакіравання пачынае ўсведамляць адказнасць не толькі за свае ўчынкі, але і за дзеянні кожнага ўдзельніка калектыва. Гэта умацоўвае задаткі кіраўніка, неабходныя ў будучыні.

Таксама важнай перавагай з'яўляецца тое, што такая дзейнасць гуртуе калектыў, дапамагаючы дзецям аб'яднаць намаганні ў дасягненні адзінай мэты, развівае таленты. Што дазваляе падрыхтаваць рабят да дарослага жыцця, дзе ім давядзецца працаваць у калектыве, выконваць прафесійныя абавязкі, узаемадзейнічаць з іншымі членамі грамадства. Школьнае самакіраванне - цудоўная магчымасць навучыцца самастойнасці, усвядоміць свой шлях у жыцці, гэта падрыхтоўка да самарэалізацыі.

Таму ў нашай установе на працягу многіх гадоў надае ўвагу павышэнню прафесійнага ўзроўню педагогаў у дадзеным напрамку з дапамогай правядзення курсаў, семінараў і іншых формаў».

Старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын падкрэсліў, што форум такога фармату і значнасці сёння ўпершыню стартаваў на Магілёўшчыне. У дзень яго афіцыйнага адкрыцця ў Магілёве і іншых гарадах Прыдняпроўскага краю з'явіліся Алеі міру і стварэння.

«У тэматычных секцыях мы абменьваемся досведам у мясцовым самакіраванні, абмяркоўваем рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, узаемадзеянне з насельніцтвам, атрымліваем зваротную сувязь. Сёння таксама праца вялася ў секцыях па вучнёўскім і студэнцкім самакіраванні, - падзяліўся ён. - Каб выхаваць патрыёта, фарміраваннем яго асобы трэба займацца з самых ранніх гадоў. Таму сёння ўсе нашы намаганні накіраваны на работу з маладым пакаленнем, з тымі, хто ўжо заўтра будзе развіваць нашу дзяржаву. Аб гэтым пастаянна гаворыць і Прэзідэнт краіны.

Акрамя маладзёжных парламентаў пры абласным і гарадскім Саветах дэпутатаў, у нас створаны маладзёжны актыў горада - гэта хлопцы з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія неабыякавыя да лёсу свайго горада, свайго рэгіёну, краіны. У сучасных рэаліях гэта набывае асаблівую актуальнасць. Нягледзячы на тое, што яны здаюцца юнымі, яны цалкам гатовыя ўсведамляць каштоўнасць як сябе і сваёй сям'і, так і месца, дзе яны нарадзіліся, дзе растуць і вучацца, спазнаюць свет і рэалізуюць свае здольнасці».

У рамках трохдзённага форуму запланавана правядзенне тэматычных «круглых сталоў», дыялогавых пляцовак, адкрытых урокаў, конкурсаў сачыненняў, эсэ, малюнкаў, інтэрактыўных гульняў, інтэлектуальных праектаў, арганізацыя выставак, майстар-класаў і іншых мерапрыемстваў з запрашэннем дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Завершыць работу пленарнае пасяджэнне з цырымоніяй узнагароджання пераможцаў спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання па выніках работы за мінулы год і інтэрнет-віктарыны, а таксама прыняццем і падпісанне рэзалюцыі па выніках правядзення форуму.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая