RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці 3 па 11 чэрвеня пройдуць мабілізацыйныя вучэнні

У Магілёўскай вобласці 3 па 11 чэрвеня пройдуць мабілізацыйныя вучэнні. Пра гэта паведаміў ваенны камісар горада Магілёва і Магілёўскага раёна падпалкоўнік Мікалай Гамолка.

У дзіцячых лагерах Магілёўскай вобласці будуць дыскатэкі на вуліцы, але не плануюцца бацькоўскія дні. Відэа

Бацькоўскіх дзён у аздараўленчых дзіцячых лагерах Магілёўскай вобласці гэтым летам не плануюць. Эстафеты, гульні і дыскатэкі рэкамендавана праводзіць на вуліцы.

Найлепшыя маладыя аператары паштовай сувязі Беларусі вучацца ў Магілёве. Відэа

Магілёўцы перамаглі на рэспубліканскім прафесійным конкурсе будучых работнікаў паштовай сувязі. У конкурсе ўдзельнічалі каманды з усіх абласцей Беларусі.

Дыплома I ступені ўдастоена каманда «Паштовыя зорачкі» Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа. У тройцы найлепшых–каманды з Брэста і Віцебска.

Высадку кавуноў у адкрыты грунт пачалі ў Кіраўскім раёне

Каля 30 тыс. саджанцаў кавуноў высадзяць на палях ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. Праца пачалася ўжо сёння, паведаміў аграном-гароднінавод прадпрыемства Іван Фядотаў.

Вольга Петрашова: тэма выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў – адна з абмяркоўваемых у выбарчых акругах

Тэма выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў –адна з абмяркоўваемых у выбарчых акругах, заявіла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вольга Петрашова на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, падчас якога дэпутаты прагаласавалі за зварот да Прэзідэнта з просьбай унесці ў Палату прадстаўнікоў законапраект аб змяненні Канстытуцыі Беларусі. Ён прадугледжвае магчымасць правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання.

Юныя ратавальнікі Магілёўскай вобласці здадуць экзамен на веданне АБЖ

Абласны злёт юных ратавальнікаў-пажарных пройдзе 26 мая на базе ПАРА-6 Магілёўскага ГАНС.

Удзел у мерапрыемстве прыме 10 каманд –пераможцы аналагічных занальных спаборніцтваў з Магілёва, Бабруйска, Горак, Быхава, Мсціслава, Крычава, Дрыбіна, Магілёўскага і Хоцімскага раёнаў.

Напярэдадні Дня пагранічніка ў Бялынічах ўсталявалі памятны знак

У Бялынічах у парку адпачынку «Ліпавы гай» пагранічнікі і мясцовае кіраўніцтва ўстанавілі памятны знак «Пагранічнікам усіх часоў і пакаленняў», паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

У Чавусах аматары здаровага ладу спаборнічалі на лыжаролерах

У Чавусах аматары здаровага ладу спаборнічалі на лыжаролерах. Удзельнікам ад 18 да 70 гадоў! 16 прадстаўнікоў розных катэгорый спаборнічалі на дзвюх дыстанцыях –5 і 3 кіламетры. Падобныя спаборніцтвы сярод аматараў праводзіліся ўпершыню з мэтай стварыць людзям свята, разнастаіць іх вольны час, далучыць да здаровага ладу жыцця.

У Магілёўскім заасадзе цяпер ёсць кантактны заапарк. Відэа

Падарунак напярэдадні летніх канікул усім маленькім наведвальнікам зрабіў Магілёўскі заасад. У адкрытых вальерах абжываюцца хатнія жывёлы, якіх можна пагладзіць і пакарміць.

Апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх перадалі ў магілёўскі Дом дзіцяці

Апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, набыты ў межах праекта «Дай пяць дабру», перадалі ў Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі прадстаўнікі Беларускага Фонду міру і кампаніі «5 элемент».