RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Бабруйскім раёне 27 чэрвеня адбудзецца грандыёзная ваенна-гістарычная рэканструкцыя

Бабруйскі раён чакае грандыёзная падзея, якая па сваіх маштабах саступае толькі мерапрыемствам, якія праводзяцца ў Брэсцкай крэпасці. У нядзелю, 27 чэрвеня, за 1,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Шчаткава пройдзе ваенна-патрыятычны злёт «Бабруйскі кацёл», у якім прыме ўдзел каля 30 ваенна-гістарычных клубаў.

Старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў: заклікаем сусветную супольнасць да канструктыўнага і дружалюбнага дыялогу

Мы заклікаем усю сусветную супольнасць да канструктыўнага і сяброўскага дыялогу. Пра гэта сказаў старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын, каментуючы зварот дэпутатаў усіх узроўняў і сенатараў да міжнароднай супольнасці ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі.

Матывацыйная сустрэча з Аляксеем Талаем адбудзецца 15 чэрвеня ў Магілёве

Член Канстытуцыйнай камісіі, майстар спорту па плаванні, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце, бізнесмен, грамадскі дзеяч, бацька чацвярых дзяцей Аляксей Талай 15 чэрвеня правядзе матывацыйную сустрэчу ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.

Беларускі народ, маючы за плячыма слаўную, але ў той жа час цяжкую і кровапралітную гісторыю, здольны вучыцца на чужых памылках – Сяргей Сыранкоў

Некаторыя СМІ ўжо спрабуюць падаць наш зварот як просьбу, што ў корані няправільна. Дэпутаты, як законныя прадстаўнікі беларускага народа, не просяць, а цвёрда дэкларуюць сваю пазіцыю – толькі беларускі народ будзе вызначаць свой лёс, шляхі развіцця сваёй краіны.

Вольга Петрашова заклікае замежных партнёраў выконваць прынцыпы і нормы міжнароднага права

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вольга Петрашова:

Вакол нас склалася няпростая сітуацыя, мы бачым, як многа жадаючых умяшацца ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы.

Сырны фестываль дзясятым разам збярэ ў Слаўгарадскім раёне аматараў гэтага ласунку

Юбілейны – дзясяты – кулінарны фестываль «Гаспадарчы сыр» пройдзе ў Слаўгарадскім раёне 13 чэрвеня.

Рэспубліканскі аўтапрабег «За адзіную Беларусь» аб’яднае Магілёў і Гомель

РГА «Патрыёты Беларусі» працягвае серыю аўтапрабегаў пад дэвізам «За адзіную Беларусь!». Чарговы адбудзецца 12 чэрвеня і аб’яднае два абласныя цэнтры – Магілёў і Гомель.

Стартуе аўтакалона з паркоўкі каля ГЦ «Е-Сити» ў 9.30. Далучайцеся! Будзе цікава!

Баркалабаўскі жаночы манастыр адзначае 380-годдзе

Сёння, у вялікае свята Ушэсця Гасподняга, Баркалабаўскі жаночы манастыр у Быхаўскім раёне адзначае 380-годдзе. Боскую літургію ў манастыры ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі. Дапамагаў яму епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.