RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Творчы конкурс, прысвечаны 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, пройдзе ў Магілёве

Адкрыты конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог», прысвечаны 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, пройдзе ў Магілёве з 24 кастрычніка па 20 лістапада. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.

Міністр культуры Беларусі правядзе 20 кастрычніка ў Кіраўску прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян

Міністр культуры Беларусі Анатоль Мечыслававіч Маркевіч правядзе 20 кастрычніка ў Кіраўскім райвыканкаме з 12.00 да 13.30 прамую тэлефонную лінію. Задаць пытанні можна будзе па тэлефоне (8-0223) 7-79-101.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Анатоль Ісачанка: аграрыі Магілёўскай вобласці паказалі годны вынік, але ёсць патэнцыял быць яшчэ лепшымі

Аграрыі Магілёўскай вобласці паказалі годны вынік на ўборачнай, але ёсць патэнцыял быць яшчэ лепшымі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022» у Слаўгарадзе.

У кожным раёне Магілёўскай вобласці зараз пішуць Кнігу працоўнай славы

Сабраць інфармацыю аб сваіх земляках – заслужаных людзях працы – прапанаваў Магілёўскі абласны Савет ветэранаў. Дарэчы, першымі Кнігу працоўнай славы выдалі у Магілёўскім раёне яшчэ ў мінулым годзе. З такой ідэяй тады выступіў старшыня раённага Савета ветэранаў Віктар Пінчук, райвыканкам падтрымаў.

Магілёўская гарадская бальніца ХМП атрымае статус клінічнай (відэа)

Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі да канца месяца атрымае статус клінічнай. Сумесна з Гомельскім медуніверсітэтам на базе стацыянара арганізуюць кафедру анестэзіялогіі і рэаніматалогіі.