RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

КДК Магілёўскай вобласці 15 лютага правядзе «гарачую лінію» па тэме даўгабудаў

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 15 лютага будзе праводзіцца «гарачая лінія»з насельніцтвам рэгіёна на тэму: «Прыняцце ў Магілёўскай вобласці мер па скарачэнні колькасці аб’ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва (даўгабудаў)».

У Магілёўскай вобласці ў сярэдзіне лютага чакаецца наступнае паступленне вакцыны супраць інфекцыі COVID-19

З лютага бягучага года ў Магілёўскай вобласці пачалі вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19. У арганізацыі аховы здароўя рэгіёна паступіла 1610 доз вакцыны «Гам-КОВІД-Вак». З сярэдзіны лютага чакаецца наступнае паступленне вакцыны для працягу кампаніі імунізацыі,паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Дэлегат ад Чавускага раёна Дзіна Бондарава: «Прыняцце неабходных мер менавіта ў медыцынскай галіне павінна забяспечыць прасоўванне ў асноўных напрамках»

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу ад Чавускага раёна Дзіна Бондарава – не толькі малады кіраўнік(з 2018 года яна ўзначальвае Чавускі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі), але і дэпутат Чавускага раённага Савета дэпутатаў па Чаранкоўскай выбарчай акрузе №25.

ГПП Магілёўскай і Самарскай абласцей плануюць падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве

Магілёўскае аддзяленне БелГПП і Гандлёва-прамысловая палата Самарскай вобласці плануюць падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве. Пра гэта ішла размова падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў палат, якая адбылася 4 лютага ў рэжыме анлайн, паведамляецца на сайце рэгіянальнага аддзялення БелГПП.

Аляксандр Чадзюк і Алег Садоўскі правялі прыём грамадзян у Касцюковічах

Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі правялі выязны асабісты прыём грамадзян у Касцюковіцкім райвыканкаме.

Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў лютым-сакавіку на Магілёўшчыне

Традыцыйны абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў лютым-сакавіку на Магілёўшчыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы, які з’яўляецца арганізатарам маштабнага мерапрыемства.