RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Раслінаводы Магілёўшчыны завяршаюць працэс цераблення лёну

Набліжаецца да завяршэння на палях Магілёўскай вобласці церабленне лёну-даўгунцу. Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, з шасці раёнаў, якія апрацоўваюць у гэтым годзе ў вобласці гэту сельскагаспадарчую культуру, завяршыць працэс яе цераблення засталося толькі Шклоўскаму.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Развіццё аграрнай галіны паўднёвага ўсходу Магілёўшчыны разгледжана на абласным семінары-нарадзе ў Чавусах

Значныя арыенціры вытворчай дзейнасці ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці былі ўстаноўлены на абласным семінары-нарадзе, які быў праведзены старшынёй аблвыканкама Анатолем Ісачанкам 21 жніўня ў Чавусах.

Першыя крокі ў прафесіі: у Магілёве пачалі працу маладыя медыкі

Першае месца працы, новы калектыў - напэўна, кожны памятае, як адчуваў сябе тады, як нерваваўся і перажываў. Цяпер такі ж шлях праходзяць маладыя спецыялісты ў розных сферах. На свае першыя працоўныя месцы прыходзяць настаўнікі, выхавальнікі, эканамісты і бухгалтары. І, вядома ж, надзеўшы белыя халаты, на працу выходзяць медыкі.

У новым навучальным годзе ў школы Магілёва прыйдзе больш за 41 тыс. навучэнцаў

У новым навучальным годзе ў школы Магілёва прыйдзе больш за 41 тыс. навучэнцаў. Пра гэта падчас пасяджэння Магілёўскага гарвыканкама паведаміла начальнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама Ірына Рыбакова.

Нацбанк з 20 жніўня дазволіў разлікі наяўнымі паміж юрыдычнымі асобамі і ІП пры аплаце некаторых паслуг

Нацыянальны банк з 20 жніўня дазволіў разлікі наяўнымі паміж юрыдычнымі асобамі і ІП пры аплаце некаторых паслуг. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацбанка ад 17 жніўня 2022 года № 306, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Астанкі чырвонаармейцаў перапахавалі у Чавускім раёне

Цырымонія перапахавання астанкаў загінулых на чавускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны чырвонаармейцаў, знойдзеных падчас беларуска-расійскай пошукавай экспедыцыі, прайшла 18 жніўня на брацкім пахаванні ў вёсцы Самулкі.

Зборная Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца ў камандным заліку на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы

На Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» ў Мінску завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. У ім прынялі ўдзел наймацнейшыя беларускія спартсмены, а таксама лёгкаатлеты з Расіі і іншых краін. Было разыграна 46 камплектаў узнагарод – па 23 у мужчын і жанчын.

Прадстаўнікі дзелавых колаў Магілёўскай вобласці ў складзе беларускай дэлегацыі наведалі Рэспубліку Хакасія

Беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Кійко з мэтай актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін наведала Рэспубліку Хакасія (Расійская Федэрацыя).

Міністэрства аховы здароўя вызначыла захворванні, якія вызваляюць школьнікаў ад вывучэння асобных прадметаў

У Беларусі вызначаны пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад асобных вучэбных прадметаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.