Выбухі, стральба, дым, рукапашны бой, параненыя, аперацыя ў палявым шпіталі... У вёсцы Адраджэнне, што за 70 з лішнім кіламетраў ад Магілёва, 23 мая наглядна прадэманстравалі адзін дзень з жыцця партызан.
Беларусі цяпер важна гаварыць не столькі аб імпартазамяшчэнні, колькі аб імпартаапераджэнні, заявіла ў эфіры ток-шоу «По существу» на тэлеканале СТВ намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Надзея Лазарэвіч, якая раней узначальвала ААТ «Кіруючая кампанія “Бабруйскаграмаш”».
Генеральны дырэктар ААТ УКГ «Бабруйскаграмаш» Віктар Філатаў і сузаснавальнік ДК «Агат» Аляксей Макавей падпісалі дылерскае пагадненне аб рэалізацыі сельскагаспадарчай тэхнікі «Бабруйскаграмаш» у Ніжагародскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 мая першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У БДСГА прайшоў фестываль прафесійнага майстэрства «АкадэміяПрофі 2022». У пяці кірунках спаборнічала 50 удзельнікаў у складзе 12 каманд з агракаледжаў краіны і дзвюх ВНУ – БДСГА і БДАТУ. Хлопцы збіралі аўтамабільны рухавік на час, рыхтавалі да працы трактар з плугам і апырсквальнік. А таксама спаборнічалі ў фігурным ваджэнні аўтамабіля і трактара.
Зборная каманда Магілёўскай вобласці стала пераможцай рэспубліканскіх спаборніцтваў «Беларуская юнацкая ліга бокса»-2023. Яны праводзяцца сярод юнакоў 13-14 гадоў у камандным фармаце ў выглядзе матчавых сустрэч паміж зборнымі абласцей і Мінска з мэтай прагляду перспектыўных спартсменаў, адбору ў юнацкую зборную краіны.
Прэзентацыя народных святаў, замежныя дэлегацыі і моладзевая праграма – канцэпцыю правядзення свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») абмеркавалі ў Магілёве. Пасяджэнне па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства адбылося пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі.