RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Экалагічна чысты і энергаэфектыўны: у Магілёве адкрыўся ўнікальны дзіцячы сад

У Магілёве сёння адкрыўся новы дзіцячы сад. З экалагічна чыстых матэрыялаў і са шматфункцыянальнымі памяшканнямі – падобны ёсць толькі ў Мінску. Для маладога мікрараёна Спадарожнік, які актыўна развіваецца і прырастае жыхарамі, гэта трэцяя дашкольная ўстанова. Яна расчыніла дзверы для 200 дзяцей, тым самым зняўшы пытанне крокавай даступнасці.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 студзеня намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Аляксандр Лукашэнка прысудзіў Магілёўскаму абласному гісторыка-патрыятычнаму пошукаваму клубу «Віккру» прэмію «За духоўнае адраджэнне»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дыялогавая пляцоўка па канстытуцыйных зменах з прадстаўнікамі гарадскіх грамадскіх аб’яднанняў адбылася ў Магілёве

Дыялогавая пляцоўка для кіраўнікоў і актыву грамадскіх аб’яднанняў Магілёва, на якой абмеркавалі тэму «Канстытуцыйная рэформа ў кантэксце грамадска-палітычных працэсаў у Рэспублікі Беларусь. Рэферэндум», прайшла 6 студзеня на базе СШ № 21.

Новы будынак пракуратуры ўрачыста адкрылі ў Клімавічах (відэа)

Новы будынак пракуратуры ўрачыста адчыніў свае дзверы ў Клімавічах. Будаўніцтва працягвалася паўгода.

На адкрыцці Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед адзначыў, што ў краіне шмат увагі надаецца людзям у пагонах і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Актывісты БРСМ Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у абмеркаванні праекта Канстытуцыі ў межах адкрытага дыялогу «Сіла закона»

Удзельнікамі адкрытага дыялогу «Сіла закона», які прайшоў сёння ў рэжыме анлайн у зале Канстытуцыйнага суда, сталі і актывісты БРСМ Магілёўскай вобласці. Магілёўская моладзь сабралася на адкрыты дыялог у Беларускага-расійскім універсітэце.