RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Раман Галоўчанка: «Магілёўліфтмаш» – прыклад граматных укладанняў і эфектыўнага менеджменту

ОАО «ААТ «Магілёўліфтмаш» – прыклад таго, як граматныя ўкладанні і эфектыўны менеджмент могуць вывесці прадпрыемства на годны ўзровень. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка пасля наведвання Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання.

Бабруйск – Боркі: аўтапрабег «За адзіную Беларусь» пройдзе 7 лістапада

Аўтапрабег «За адзіную Беларусь» пройдзе 7 лістапада. Калона аўтамабілістаў пад дзяржаўнымі сцягамі адправіцца ў шлях у 10.30 ад плошчы Леніна ў Бабруйску і праедзе да мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў вёсцы Боркі.

У Магілёўскай вобласці праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

З 2 па 30 лістапада ў Магілёўскай вобласці праводзіцца рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Датэрміновая выплата пенсій у аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці будзе ажыццяўляцца з 5 лістапада

У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пра гэта паведамілі ў РУП «Белпошта».

Паводле слоў спецыялістаў, датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 7 лістапада ў аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці будзе ажыццяўляцца з 5 лістапада бягучага года.