RU BY EN 中文
Instagram

Содержимое

Анатоль Ісачанка на «Дажынках»: праца аграрыяў - не проста прафесія, гэта служэнне роднаму краю і яго людзям

Хлебаробы Магілёўшчыны паказалі, што могуць дабівацца высокага выніку. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» у Крычаве.

Аляксандр Лукашэнка: аграрыі Магілёўскай вобласці ўмеюць працаваць па-гаспадарску і з высокай самааддачай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2025» у Крычаве. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дзмітрый Крутой: у Беларусі вельмі шмат увагі ўдзяляецца сістэме аховы здароўя

У Беларусі вельмі шмат увагі ўдзяляецца сістэме аховы здароўя. Аб гэтым заявіў у час адкрыцця новай паліклінікі ў Крычаве кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці Дзмітрый Крутой.

«Тут сабраліся людзі, якіх аб'ядноўвае любоў да роднай зямлі». Што прыкмячаюць госці «Дажынак» у Крычаве

Сталіцай фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» у Магілёўскай вобласці сёлета стаў Крычаў. Галоўная сцэнічная пляцоўка разгарнулася на плошчы насупраць будынка райвыканкама, тут жа шумяць песнямі і скокамі падворка, якія прадстаўляюць кожны раён, а па ўсёй вуліцы Савецкай расцягнуліся гандлёвыя рады, інтэрактыўныя пляцоўкі, горад майстроў.

У Шклоўскім раёне поўным ходам ідзе ўборка цукровых буракоў

У ААТ «Любінічы-Агра» Шклоўскага раёна поўным ходам ідзе ўборка цукровых буракоў. Пад культуру ў гаспадарцы адведзена 450 га. На сёння ўбрана каля 40 працэнтаў пры ўраджайнасці звыш 600 ц/га.

Крычаў - сталіца «Дажынак-2025»: як горад змяніўся да свята працаўнікоў сяла (відэа)

Сталіца галоўнага свята хлебаробаў Магілёўскай вобласці сёлета - горад Крычаў. Ушаноўваць працаўнікоў вёскі і святкаваць заканчэнне жніва - добрая беларуская традыцыя. Дарэчы, аналагаў такому маштабнаму святкаванню няма на ўсёй постсавецкай прасторы. І, вядома, Дажынкі-гэта заўсёды абнаўленне горада, які іх прымае. Можна сказаць, новы этап у ягоным жыцці і жыцці мясцовых жыхароў. Свайго роду -маштабны падарунак за працу на працягу ўсяго аграрнага года.

Фестываль-кірмаш «Дажынкі-2025» у Крычаве: ушаноўванне хлебаробаў, адкрыццё новых аб'ектаў і канцэрты

Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» у Магілёўскай вобласці пройдзе сёння, 4 кастрычніка, у Крычаве.

На Быхаўшчыну прыбылі ўдзельнікі міжнароднага маладзёжнага праекта «Мы - верныя нашчадкі Айчыны» (відэа)

Удзельнікі міжнароднага маладзёжнага праекта «Мы - верныя нашчадкі Айчыны» прыбылі на Быхаўшчыну. Так, маладзёжная дэлегацыя Бранскай вобласці пабывала на мемарыяле воінскай славы «Лудчыцкая вышыня». Гэты мемарыял - сімвал мужнасці і стойкасці, месца, дзе кожны камень нагадвае аб подзвігу салдат, якія абаранялі нашу Радзіму.

Акцыя «Дай лесу новае жыццё!»

Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» пройдзе ў Беларусі з 11 па 31 кастрычніка.

Традыцыйна кампанія па аднаўленні беларускіх лясоў ахопіць усе рэгіёны краіны! Асаблівая ўвага будзе ўдзелена ветравальна-бураломным участкам.

Акцыя будзе прысвечана Году добраўпарадкавання.

 

Беларуская

Прадуманы сюжэт і эмацыйная насычанасць: у Магілёве адкрылася выстава мастачкі Веры Юрковай

«У пошуках ісціны». У мастацкім музеі імя П.У. Масленікава разгарнулася выстава мастачкі Веры Юрковай. На ёй прадстаўлена больш за 100 работ - пачынаючы з 1980-х гадоў.