XXIX Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 8 па 22 кастрычніка.
У творчай майстэрні прымуць удзел 15 мастакоў з 6 краін: Беларусь, Азербайджан, Казахстан, Кіргізія, Узбекістан, а таксама з розных рэгіёнаў Расіі. Нароўні з заслужанымі майстрамі ў пленэры будуць удзельнічаць маладыя мастакі.