З мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна са спецпадраздзяленнем ДПС «Страла» ўзмоцняць кантроль за дарожным рухам. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праводзіцца маніторынг ходу нарыхтоўкі кармоў і сяўбы азімых культур. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
У верасні ў параўнанні са жніўнем бягучага года сітуацыя на валютным рынку рэгіёна кардынальна змянілася: істотна знізіўся попыт насельніцтва на замежную валюту. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны пытанні забеспячэння жывёлагадоўлі рэгіёна камбікармамі. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
У Палацы культуры вобласці 7 кастрычніка адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры. Традыцыйна віноўнікі ўрачыстасці з усяго рэгіёна прымалі падарункі і віншаванні, для іх была арганізавана канцэртная праграма. За дасягнутыя поспехі і высокі ўзровень выканальніцкага, выяўленчага майстэрства пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і падзячныя лісты Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ўручылі моладзі рэгіёна.
Неабходна фарміраваць асаблівую прававую культуру насельніцтва. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс падчас выязнога асабістага прыёму грамадзян у Бялыніцкім райвыканкаме.
Новыя планы на лячэнне сардэчнікаў у Магілёўскай вобласці становяцца ўсё больш рэальнымі. Поўным ходам ідзе ўзвядзенне кардыякорпуса абласной клінічнай бальніцы.
У Магілёўскай вобласці, як і па ўсёй рэспубліцы, напярэдадні Дня маці, якіштогод адзначаецца ў нашай краіне 14 кастрычніка, стартуе Тыдзень маці. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.