Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла гранічныя мінімальныя цэны на тавары, якія рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Адпаведная пастанова ведамства нумар 112 ад 17 кастрычніка апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Другі этап рэспубліканскага конкурсу «Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні» прайшоў у Магілёве. Мерапрыемства арганізавана на базе Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Лес - стратэгічны эканамічны рэсурс для дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай галіны і адно з галоўных багаццяў Беларусі. Пра гэта падчас акцыі «Дай лесу новае жыццё!» заявіў старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Аляксандр Пшэнны, паведамілі ў прэс-службе канцэрна.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 28 кастрычніка будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта.
На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць:
Сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сумесна з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, работнікамі Магілёўскага ДВЛГА і Чавускага лясгаса прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», ініцыяванай Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава ўрачыста адкрылі выніковую выставу мастакоў-удзельнікаў XXVIII Міжнароднага пленэру па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Пленэр сёлета прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 110-годдзю з дня нараджэння Народнага мастака Беларусі Паўла Масленікава. Праходзіў ён пад дэвізам «Павел Васільевіч Масленікаў. Да юбілею мастака і патрыёта!».
Днямі 25 кіруючых работнікаў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» пройдуць унікальны палітычны курс. Заняткі для першай групы правядуць на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта з 21 па 25 кастрычніка. Партыйцам трэба будзе праслухаць лекцыі і замацаваць атрыманыя веды на практычных занятках. Усім, хто паспяхова прайшоў навучанне, выдадуць сертыфікаты.
У Магілёве падвялі вынікі абласнога конкурсу відэаролікаў «180 секунд аб ахове працы» сярод арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.