Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» паспяхова пачалі заключную ў 2024 годзе хатнюю серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі.
У чацвер падапечныя Андрэя Міхалёва прымалі «АКМ-Юніёр» з Тулы. Гаспадары няўдала ўвайшлі ў гульню, аддаўшы першы перыяд з лікам 0:2. Аднак у другой 20-хвілінцы бабруйчане выправілі сітуацыю, закінуўшы чатыры разы запар. У заключнай трэці нашы хлопцы дадалі яшчэ дзве шайбы, узамен атрымаўшы толькі адну. У выніку 6:3 на карысць «Дынама-Шынніка», дубль аформіў Мацвей Шыдлоўскі, таксама дакладныя кідкі ў складзе нашай каманды нанеслі Арсеній Чухраеў, Ілля Лахноў, Аляксандр Яцэнка і Дзмітрый Тукач, які да таго ж аддаў чатыры галявыя перадачы.
Гэтая перамога стала для бабруйскага клуба сёмай у васьмі апошніх матчах. Юныя дынамаўцы вярнуліся на першае месца ў «Сярэбраным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі МХЛ, у «шыннікаў» 36 ачкоў за 22 гульні. Заўтра нашыя хакеісты правядуць паўторны паядынак супраць «АКМ-Юніёра», сустрэча на «Бабруйск-Арэне» стартуе ў 17:00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»