Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 снежня кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
На Магілёўшчыне за 11 месяцаў бягучага года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 тыс. 438 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 236,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамляецца на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці.
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by пройдуць электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу.
Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Дзяніс Дук у праекце «Краіна гаворыць» патлумачыў, якая стратэгічная місія будзе ўскладзена на УНС.
Сяброўства Беларусі з Расіяй і краінамі Усходу не перакрэслівае нашу адкрытасць для Захаду. Пра гэта ў праекце «Краіна гаворыць» заявіў рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Дзяніс Дук.
Самыя шчырыя ўсмешкі, самыя моцныя абдымкі і самую непадробную радасць дораць нам дзеці. Яны дапамагаюць глядзець на свет добрымі вачыма, дораць веру ў тое, што няма нічога немагчымага і заўсёды робяць свет вакол сябе крыху ярчэйшым і шчаслівейшым.
У Магілёўскім аблвыканкаме адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада па пытаннях кластарнага развіцця эканомікі Беларусі. Мерапрыемства праходзіла ў фармаце анлайн. Падчас сустрэчы прагучалі праблемныя пытанні кластарнага развіцця ў краіне. Удзельнікі абмеркавалі задачы па фарміраванні і развіцці кластараў у 2023 годзе.
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 150-годдзю В. К. Бялыніцкага-Бірулі і 40-годдзю адкрыцця філіяла ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі», прайшлі ў Магілёве.