Установы культуры Магілёўскай вобласці прадставяць 15 кастрычніка ў Слаўгарадзе тэматычныя экспазіцыі, выставачныя пляцоўкі, канцэрты і дэманстрацыі. Святочная праграма стане часткай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі», расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Дыскусійная пляцоўка «Афіцыйна. Дакладна. Па-беларуску» з удзелам беларускага журналіста і тэлевядучага Рыгора Азаронка сабрала на базе МДУ імя А. А. Куляшова каля 150 студэнтаў і навучэнцаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 кастрычніка намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Слаўгарад сёлета рыхтуецца стаць сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022». Да свята райцэнтр абнаўляецца. У яго планах значна прырасці новымі дамамі, дарогамі. Адным словам, сустрэць гасцей свята ва ўсёй красе.
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык сустрэлася з прадстаўнікамі Маладзёжнага парламента пры абласным Савеце дэпутатаў. Асаблівасці арганізацыі працы, пытанні, прапановы і праекты абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы за круглым сталом.
Абласная дыялогавая пляцоўка «Ад памяці мінулага да будучыні», прысвечаная тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прайшла ў Магілёве. Яна сабрала каля 100 удзельнікаў – прадстаўнікоў рэгіянальнай моладзі.
Рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі кітайскай карпарацыі «Citic construction co., Ltd» 5 кастрычніка правёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.