Рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі кітайскай карпарацыі «Citic construction co., Ltd» 5 кастрычніка правёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Візіт прадстаўнікоў КНР у Магілёўскую вобласць адбыўся пасля таго, як падчас размовы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з першым віцэ-прэм’ерам кітайскай карпарацыі «Citic construction co., Ltd» 22 верасня было прынята рашэнне падабраць у прыгранічных з Расійскай Федэрацыяй раёнах пляцоўкі, забяспечаныя інфраструктурай і адпаведнымі сыравіннымі зонамі для стварэння вытворчасці паглыбленай перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі ў мэтах пастаўкі яе на экспарт.
Прадстаўнікі кампаніі прыбылі на Магілёўшчыну для наладжвання партнёрскіх сувязяў. Яны выказалі сваю зацікаўленасць у вытворчасці ялавічыны (у тым ліку – мармуровай) і цяляціны на тэрыторыі рэгіёна.
«Мы разумеем, што ўзнікае пытанне з аб’ёмамі сыравіннай базы. І не прэтэндуем на тое, каб забраць частку прадукцыі, якая ўжо пастаўляецца вобласцю існуючым партнёрам. Таму гатовы разгледзець пытанне прамых інвестыцый, накіраваных на павелічэнне сыравіннай базы, з мэтай нарошчвання перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, – адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь «Citic Construction Co., Ltd» Чжан Чжаа. – Нам вядома, што на тэрыторыі вобласці два буйныя мясакамбінаты ў Магілёве і Бабруйску аднымі з першых у Рэспубліцы прайшлі сертыфікацыю і паспяхова пастаўляюць прадукцыю ў Кітай. Будзем рады разгледзець супрацоўніцтва з імі і выслухаць сустрэчныя прапановы».
Анатоль Ісачанка адзначыў, што ў рэгіёне гатовы разгледзець падобнае супрацоўніцтва.
«Прапанова аб развіцці сыравіннай базы з наступным выхадам на перапрацоўку ў вобласці маецца. Так, напрыклад, праект можна ажыццявіць, задзейнічаўшы для перапрацоўкі Бабруйскі мясакамбінат, а для падрыхтоўкі сыравіннай базы разгледзець вырошчванне мясных парод быкоў у гаспадарках аднаго-двух раёнаў, аб’яднаных у холдынг. Мы разглядалі такую магчымасць у вобласці. Вядома, неабходна ўсё пралічыць і скласці бізнес-план, абмеркаваць яго з удзелам зацікаўленых бакоў. Аднак, упэўнены, што з гэтага атрымаецца буйны, сур’ёзны праект», – падзяліўся меркаваннем старшыня аблвыканкама.
Анатоль Ісачанка адзначыў, што асабіста вывучаў вопыт працы падобнага праекта ў Расійскай Федэрацыі. І на тэрыторыі Магілёўшчыны ён рэалізуецца, тым больш што неабходныя спецыялісты і база ў рэгіёне маюцца.
Прадстаўнікі кампаніі выказалі зацікаўленасць наведаць у найбліжэйшы час вышэйпералічаныя прадпрыемствы, а таксама – Магілёўскі жэлацінавы завод і Бабруйскі гарбарны камбінат.
Пасля бакі дамовіліся правесці эканамічныя разлікі і сустрэцца зноў, каб абмеркаваць магчымасць супрацоўніцтва.
Юлiя Таранава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05