RU BY EN 中文
Instagram

Содержимое

Акцыя пад дэвізам «Ратаваць людзей у нас у крыві» прайшла ў Магілёве

Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа правяла сустрэчу з валанцёрамі ў рамках месячніка донарства крыві, які быў аб'яўлены сумесна з галоўным упраўленнем па ахове здароўя Магаблвыканкама.

«Камфортна як дома» - у Буйнічах пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыўся абноўлены дзіцячы садок

Сапраўдным падарункам для жыхароў аграгарадка Буйнічы Магілёўскага раёна стаў абноўлены дзіцячы садок. Тут поўнасцю адрамантавалі фасады будынка, памянялі дах, сантэхніку і электрыку, абнавілі ўсю мэблю. Пакуль у такіх камфортных умовах будуць знаходзіцца 15 хлопчыкаў і дзяўчынак, праектная магутнасць садка разлічана на 25 чалавек.

Настаўнікі супраць грыпу: магілёўскія педагогі далучаюцца да кампаніі па вакцынацыі

Настаўнікі супраць грыпу! Пад такім дэвізам магілёўскія педагогі далучаюцца да кампаніі па вакцынацыі. У цэлым прышчэпачная кампанія ў рэгіёне ідзе добрымі тэмпамі. Людзі разумеюць, што арганізм лепш своечасова абараніць ад віруса вакцынай. А калектыўны імунітэт дапаможа не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 лістапада камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама

Прамую тэлефонную лінію па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці правядзе 17 лістапада камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.

На пытанні з 10.00 да 13.00 адкажуць па тэлефонах:

У Магілёве працягваецца будаўніцтва сучаснай школы

У Магілёве ў раёне вуліцы Гагарына працягваецца будаўніцтва школы на 1020 месцаў з басэйнам. Да канца года ў планах цалкам узвесці каркас будынка і пачаць унутранае аздабленне.

Аснова для падрыхтоўкі. РІКВ апублікаваў спецыфікацыі тэставых работ для правядзення ЦЭ і ЦТ у 2026 годзе

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў апублікаваў спецыфікацыі экзаменацыйных (тэставых) работ для правядзення цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) і цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) у 2026 годзе. Пра гэта паведамілі ва ўстанове.

У Магілёўскай вобласці намалочана 1,344 млн. тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы

Амаль 10,5 млн. т збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабрана ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Прамую тэлефонную лінію 8 лістапада ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі

Прамую тэлефонную лінію 8 лістапада ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. З 9.00 да 12.00 ён адкажа па нумары тэлефона 8 (0222) 50-18-69.

Усяліцца ў арэнднае жыллё можна будзе на парадак хутчэй - Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада падпісаў указ нумар 388 «Аб удасканаленні парадку засялення арэнднага жылля». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Экзамен для працоўных мігрантаў у Магілёве

Экзамены для працоўных мігрантаў на веданне адной з дзяржаўных моў Беларусі працягваюцца. Нагадаем, што ў нашай вобласці пунктам правядзення такога тэсту вызначаны Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова.