Магілёў рыхтуецца да самай добрай і цёплай падзеі зімы — традыцыйнага дабрачыннага тэлемарафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». У гэтым годзе ён пройдзе ў чатырнаццаты раз, з 15 снежня 2025 года па 15 студзеня 2026 года, і стане яркай пераднавагодняй традыцыяй, якая аб'ядноўвае ўсіх, хто імкнецца падарыць дзецям надзею і падтрымку.
Мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта «КРОК» - «Школа актыўнага грамадзяніна» - пройдуць у школах краіны 27 лістапада. У фокусе абмеркавання - гарантыі дзяржавы па абароне правоў і свабод грамадзян. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале.
Аляксандр Дзівакоў, які быў узгоднены кіраўніком дзяржавы на назначэнне старшынёй Хоцімскага райвыканкама, расказаў журналістам, на чым засяродзіць увагу на новай пасадзе.
Каменціруючы задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам, Аляксандр Дзівакоў адзначыў:
Інтэграцыя навукі і адукацыі, прафарыентацыйная работа з абітурыентамі дазваляюць прыцягнуць іх у рэгіянальную ВНУ і павысіць рэйтынг самога ўніверсітэта. Аб гэтым журналістам заявіў Юрый Машын, які 20 лістапада ўзгоднены кіраўніком дзяржавы на прызначэнне рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова.
Больш за 500 навагодніх ёлак - якія свецяцца, верцяцца, размаўляюць, трансфармуюцца і нават гуляюць у квэст - сабраліся ў Магілёве на абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка».
Прамыя тэлефонныя лініі 21 лістапада правядуць камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама сумесна з Магілёўскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
З 1 лістапада маршрутныя таксі працуюць па-новаму. Уладальнікі маршрутак павінны даць магчымасць безнаяўнага разліку за праезд. Аб гэтым гаварылі ў Магілёве на семінары. Аўтамабільныя перавозчыкі гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх маршрутаў таксама абмеркавалі бяспеку перавозак пасажыраў, якасць паслуг і патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта нумар 1 з прадстаўнікамі кантралюючых органаў.