Інтэграцыя навукі і адукацыі, прафарыентацыйная работа з абітурыентамі дазваляюць прыцягнуць іх у рэгіянальную ВНУ і павысіць рэйтынг самога ўніверсітэта. Аб гэтым журналістам заявіў Юрый Машын, які 20 лістапада ўзгоднены кіраўніком дзяржавы на прызначэнне рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова.
Журналісты пацікавіліся ў Юрыя Машына, як прыцягваць студэнтаў у рэгіянальныя ВНУ. Іншымі словамі, зрабіць так, каб жыхары Магілёва і вобласці, калі размова ідзе пра МДУ ім. Куляшова, хацелі паступаць не толькі ў Мінск.
«Гэта рэальна зрабіць. Напрыклад, прафарыентацыйнай працай, якая сістэмна праводзіцца на месцах. Мы павінны паказваць магчымасці рэгіянальных вну. Канешне, гэта павышэнне якасці адукацыі, інтэграцыя навукі і адукацыі. Гэта дазваляе павысіць рэйтынг універсітэта», - лічыць Юрый Машын.
Новы рэктар МДУ ім. Куляшова таксама звярнуў увагу на неабходнасць развіваць мэтавую падрыхтоўку, што дасць магчымасць у тым ліку ўкамплектаваць кадрамі рэгіёны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.11.2025 - 11:31
Ёлка-трансформер, адвэнт-каляндар і агністы конь. У Магілёве прайшоў абласны этап «ТэхнаЁлкі»
20.11.2025 - 10:04
Прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях працы пройдуць 21 лістапада
20.11.2025 - 09:51
З 1 лістапада маршруткі абавязаны прымаць аплату картай - што зменіцца для пасажыраў? (відэа)
20.11.2025 - 09:34
Ці павялічыцца падатковая нагрузка ў 2026 годзе, расказаў кіраўнік МПЗ