RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці далучыліся да рэспубліканскай акцыі памяці «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»

У краіне праходзіць акцыя памяці «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі. У гэтыя дні жыхары і госці Магілёўскай вобласці наведваюць месцы воінскай славы, каб ускласці кветкі да мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў, брацкіх магіл і магіл невядомых салдат ва ўсіх кутках краіны.

Ветэран Міхаіл Фельдман – аб службе на Заходнім і Усходнім франтах, хлебных абозах і асабістай трагедыі

Міхаіл Фельдман не сумняваецца: у кожнага чалавека яго пакалення свая вайна. Хтосьці змагаўся на фронце, хтосьці да знямогі працаваў на заводзе, каб забяспечыць войска тэхнікай, хтосьці расціў хлеб. «У адзіночку ворага не адолець. Тое, што мы здолелі аб’яднаць сілы для галоўнай мэты, і стала нашай агульнай перамогай», – лічыць франтавік.

Напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Татарцы Асіповіцкага раёна адбылося ўскладанне вянкоў да абеліска герояў вайны

Даніна героям Вялікай Айчыннай вайны была аддадзена сёння падчас мітынгу памяці ў пасёлку Татарка Асіповіцкага раёна. Да помніка-скульптуры «Воін і партызанка», а таксама брацкай магілы савецкіх салдат ляглі кветкі і вянкі. Ушанаваць іх памяць прыйшлі прадстаўнікі ўлады, грамадскасць і ваеннаслужачыя 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння з Мар’інай Горкі.

Магілёўскія школьнікі адпраўляюць ветэранам пасылкі

Магілёўская школа ўпершыню праводзіць акцыю «Пасылка для ветэрана». У скрынцы так званы «салдацкі набор» і віншавальнае пісьмо-трохкутнік.

Палац культуры ў Магілёве пакажа серыю online-канцэртаў да Дня Перамогі

Палац культуры вобласці ў Магілёве прапануе жыхарам рэгіёна паглядзець 8 мая серыю online-канцэртаў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.

Як адзначаць 75-годдзе Вялікай Перамогі ў Магілёўскай вобласці

В Могилевской области проходят акции, онлайн-марафоны, интерактивные выставки, посвященные 75-летию Победы в Великой Отечественной войне.

До 9 мая проходит республиканская акция «Беларусь помнит. Помним каждого». В рамках акции состоятся возложения ко всем воинским захоронениям, памятным знакам и мемориальным комплексам в городах и районах Могилевской области.

Удакладнены графік III этапу рэпетыцыйнага тэставання ў пунктах Магілёва

Працягваецца трэці этап рэпетыцыйнага тэставання. Як паведамілі ў рэгіянальным цэнтры тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, у графік правядзення РТ унесены змены.

Жыхары Магілёўшчыны змогуць атрымаць пенсіі за 9 мая датэрмінова

«Белпошта» выплаціць пенсіі і дапамогі за 9 мая датэрмінова, паведамляецца на сайце прадпрыемства.

Выплата пенсій за 9 мая ў аддзяленнях паштовай сувязі Мінска, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей пачнецца з 6 мая, у Віцебску, Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях – з 7 мая, у Брэсце – з 8 мая.