Паважаныя жыхары Магілёўшчыны!
23 кастрычніка на Магілёўшчыне пройдзе абласны суботнік. Яго галоўная задача – навядзенне парадку на тэрыторыі рэгіёна. Асаблівая ўвага будзе нададзена дварам, скверам, паркам, зонам адпачынку, дзе будзе весціся пасадка дрэў, ачыстка ад смецця і восеньскай лістоты.
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў заклікае ўсіх неабыякавых і актыўных жыхароў вобласці падтрымаць ініцыятыву і прыняць удзел у суботніку, запрасіць сваіх сяброў і суседзяў.
Выказваем надзею на тое, што гэты заклік будзе падтрыманы працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, школьнікамі і студэнтамі, жыхарамі шматкватэрных дамоў і прыватных домаўладанняў – усімі, хто шчыра любіць нашу вобласць, нашу краіну.
Суботнік – гэта якраз тая маленькая справа, якую мы можам зрабіць для сваёй малой радзімы, гэта наша пасільная лепта ў агульную добрую справу.
Мы ўсе жыхары адной вобласці і хочам, каб яна была камфортнай і прыгожай! Зробім наш агульны дом чысцейшым і прыгажэйшым!
Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Канстанцінавіч Заяц, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.09.2025 - 11:50
Анатоль Ісачанка: работа дэпутатаў павінна быць рэальнай, эфектыўнай і прыносіць канкрэтны вынік
22.09.2025 - 14:31
Канцэрт арфавай музыкі, баль, кірмашы. «Вераснёўскі фэст» пройдзе ў палацы ў Жылічах 27 верасня
18.09.2025 - 15:59
17.09.2025 - 19:42
17.09.2025 - 09:27