RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

З пачатку пажаранебяспечнага перыяду гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 257 загаранняў сухой расліннасці

З пачатку пажаранебяспечнага перыяду гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 257 загаранняў сухой расліннасці, плошча перавысіла 133 га, 8 пажараў лесу на плошчы больш за 12 га. Загінула 2 чалавекі, 3 пацярпела. Знішчаны дачны будынак і гаспадарчая пабудова, пашкоджана 2 жылыя дамы, 5 гаспадарчых пабудоў.

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае на выставу эксперыментальных навук

Музей эксперыментальных навук «ЭКСПИРИмЕНтУС» працуе з 4 красавіка 2020 года ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Расія перадасць Беларусі 10 тыс. тэстаў на каранавірус

Дыягнастычны матэрыял для правядзення 10 тыс. даследаванняў на каранавірус COVID-19 бясплатна будзе перададзены беларускаму боку. Пра гэта паведаміў журналістам пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

У Глускай школе № 2 вядзецца капітальны рамонт

У Глускай сярэдняй школе № 2 па праекце «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь» пачаўся капітальны рамонт. На абнаўленне школы Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця выдзелена больш за Br1 млн 545 тыс. Да рамонту будаўнікі падраднай арганізацыі ААТ «Пінсксаўгасбуд – ПМК № 14» прыступілі дзявятага сакавіка.

У Магілёве пры рамонце калектара знайшлі нешта падобнае на падземны ход

У Магілёве па вуліцы Сіманава падчас рамонтных работ па замене камунікацый рабочыя выявілі цагляны мур.

Адзін з найстарэйшых у краіне наладчыкаў музычных інструментаў жыве ў Глуску

Міжнародны дзень наладчыкаў фартэпіяна адзначаюць 4 красавіка. Талковыя майстры, здольныя «вылечыць» музычны інструмент, сёння нават у вялікіх гарадах на вагу золата. Так што калі б існавала Чырвоная кніга выміраючых прафесій, гэтыя спецыялісты патрапілі б у яе абавязкова.

Ураджэнка Магілёўшчыны Ірына Курачкіна паднялася на трэцяе месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі барацьбы

Беларуская спартсменка Ірына Курачкіна займае трэцюю пазіцыю ў вагавой катэгорыі 57 кг у рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі барацьбы (UWW).

Міністэрства аховы здароўя перагледзела падыходы да назірання за кантактамі інфікаваных COVID-19

Міністэрства аховы здароўя перагледзела падыходы да назірання за пацыентамі, якія з’яўляюцца кантактамі інфікаваных COVID-19, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

У Беларусі зарэгістраваны 351 выпадак каранавіруснай інфекцыі

У Беларусі зарэгістраваны 351 выпадак каранавіруснай інфекцыі, паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.