RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Аляксандр Лукашэнка: эканоміка і жыццё людзей - пытанне нумар адзін

Эканоміка і жыццё людзей - пытанне нумар адзін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб пастаўках нафты ў Беларусь.

На Клімавіцкім лікёра-гарэлачным заводзе наладзілі выпуск антысептыку

На Клімавіцкім лікёра-гарэлачным заводзе наладзілі выпуск антысептыку.

Як расказалі на прадпрыемстве, атрыманы неабходны пакет дакументаў на вытворчасць новай прадукцыі. За змену плануецца выпускаць каля 2 т хімічнага сродку.

Іміджавы пакой МНС адкрыўся ў дзіцячым аддзяленні Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы

У дзіцячым аддзяленні Касцюковіцкай раённай бальніцы адкрыўся іміджавы пакой МНС. Над яго афармленнем працавалі работнікі Касцюковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Рада Цімашэнка і Аляксандр Вітахоўскі.

Магілёўскае кафэ зачынілася для наведвальнікаў і рыхтуе ссабойкі для ўрачоў, якія змагаюцца з вірусам

Вельмі актыўна ў гэтыя дні дапамагае бізнес. Так, сваю дапамогу мясцоваму медперсаналу прапануюць ужо магілёўскія кафэ, як паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны».

РУП «Магілёўаблгаз» ажыццяўляе дыстанцыйнае абслугоўванне

Сэрвісы РУП «Магілёўаблгаз» дазваляюць вырашаць дыстанцыйна большасць пытанняў, звязаных з замовай паслуг у сферы газазабеспячэння і іх аплатай. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства.

У Дрыбінскі музей прывезлі слуцкія паясы

У Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музей прыбылі копіі слуцкіх паясоў – нацыянальнага здабытку беларускага народа, якія сталі не толькі гістарычным і культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.

Урад расшырыў пералік сацыяльна значных тавараў з рэгулюемымі цэнамі

Пастановай Савета Міністраў ад 4 красавіка нумар 205 расшыраны пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляецца на сайце урада.

У Беларусі ёсць тэст-сістэмы для больш як 20 тыс. даследаванняў на каранавірус

У Беларусі ёсць тэст-сістэмы для правядзення больш як 20 тыс. даследаванняў. Аб гэтым паведаміла 6 красавіка ў эфіры праграмы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1» намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аліна Дроніна.

МУС расказала аб асноўных схемах падману вакол інфармацыі з каранавірусам

Ва ўпраўленні па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС папярэдзілі, што ў Беларусі пачынаюць актывізавацца аферысты, якія выкарыстоўваюць у сваіх схемах інфармацыю аб каранавірусе. Пра гэта ў Telegram-канале паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.