RU BY EN 中文
Instagram

Содержимое

Новыя цэны на газ і тарыфы на электраэнергію дзейнічаюць з 1 чэрвеня

Новыя цэны на газ і тарыфы на электраэнергію дзейнічаюць у Беларусі з 1 чэрвеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2019 года № 933.

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама правядзе 8 чэрвеня прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці

У панядзелак, 8 чэрвеня, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама правядзе прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці.

На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць:

Паслугу «Сацыяльнае таксі» запусцілі ў Магілёве

Паслугу «Сацыяльнае таксі» запусцілі ў Магілёве. Бясплатна ёю могуць скарыстацца інваліды-калясачнікі Кастрычніцкага раёна.

«Зала адной карціны» адкрылася ў Магілёўскім мастацкім музеі

«Зала адной карціны» пачала працаваць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Першай гледачы ўбачаць карціну «Беларускія льны» Віктара Грамыкі.

Будаўнічыя атрады пачалі працу ў Магілёўскай вобласці

Будаўнічыя атрады пачалі працаваць на Магілёўшчыне. Зараз у іх складзе – больш за 60 чалавек. Усяго сёлета ў трэцім працоўным семестры плануецца працаўладкаваць амаль тры тысячы студэнтаў.

Бабруйская гарадская дзіцячая бальніца рыхтуецца да адкрыцця ў ліпені

Адкрыццё Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануецца ў ліпені.

– Усе ўнутраныя аздобныя працы ў будынку бальніцы ўжо завершаны, – далажыў аб становішчы начальнік участка ДУКДП «Міжраённы домабудаўнічы камбінат» Уладзімір Пруднікаў. – У найбліжэйшы час рыхтуемся ўстанаўліваць мэблю. Зараз вядзём аздобныя працы па знешняй частцы будынка і добраўпарадкаванні. На аб’екце працуе 160 чалавек – гэта работнікі МДБК і субпадраднай арганізацыі.

Кожная другая экспартная дэкларацыя афармляецца ў Магілёўскай мытні ў аўтаматычным рэжыме за 1 хвіліну

«У бягучым месяцы, дзякуючы ўдасканаленню праграмнага прадукта, доля аўтаматычнага выпуску тавараў, якія вывозяцца, дасягнула 60%, а сярэдні час іх аўтаматычнага афармлення не перавышае 1 хвіліну», – пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскай мытні.

Відэаканферэнцыю па пытаннях развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі правяла адміністрацыя СЭЗ «Магілёў»

Адміністрацыя СЭЗ «Магілёў» сумесна з гандлёвым прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і АТ «Расійскі экспартны цэнтр» правялі відэаканферэнцыю па пытаннях развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Расіяй. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры прадпрыемства.

Да акцыі па зборы сродкаў для мемарыяла ў вёсцы Боркі далучыліся парламентарыі і БСЖ

У вёсцы Боркі Кіраўскага раёна заканчваецца рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці», які плануецца адкрыць у чэрвені. У праекце задзейнічаны як бюджэтныя сродкі, так і сродкі насельніцтва. Адкрыты спецыяльныя рахункі, на якія паступаюць грошы.